Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 7 12.02.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр г. Брэста" і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лютага 2019 г. № 7

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» і нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

12.02.2019 № 7

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Гістарычны цэнтр г. Брэста» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка- культурныя каштоўнасці):

2.1.гісторыка-культурныя каштоўнасці катэгорыі «2»:

«Гістарычны цэнтр г. Брэста: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай: з поўначы – чыгуначнай лініяй, з усходу – бульварамі Шаўчэнкі і Касманаўтаў, з поўдня – р. Мухавец, з захаду – вул. Леніна, уключаючы забудову вул. Леванеўскага», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Е000002 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578

«Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»;

«Помнік У.І. Леніну» на пл. Леніна ў г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Ж000014 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Будынак» па вул. Пушкінскай, 10 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000020 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

2.2.гісторыка-культурныя каштоўнасці катэгорыі «3»:

«Будынак Брэсцкай абласной філармоніі» па вул. Арджанікідзэ, 14 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000003 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Будынак» па вул. Будзёнага, 31 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000007 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Будынак» па вул. Камсамольская, 40 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000011 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Будынак» па вул. Камуністычная, 24 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000727 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 г.

№ 1351 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578»;

«Забудова пл. Леніна» па вул. Леніна, 7, 9, 11, 13, 15 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000013 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Кафедральны касцёл Святога Крыжа» па вул. Леніна, 34 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000015 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Свята-Сімяонаўскі сабор» па вул. К.Маркса, 84 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000016 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Будынак» па вул. Машэрава, 32 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000018 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Свята-Мікалаеўская брацкая царква» па вул. Савецкай, 10 у г. Брэсце, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000021 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

3.Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПгорадабудаўніцтва» па заказу Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Брэста, уключаючы мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Гістарычны цэнтр г. Брэста» і наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Праект зон аховы распрацаваны для гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам 1.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).

Праектам зон аховы выяўлены аб’екты шэрагавай гістарычнай забудовы, якія не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, згодна з дадаткам 3.

Каардынатная схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 4).

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 5).

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

«ГІСТАРЫЧНЫ ЦЭНТР Г. БРЭСТА»

7.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» размешчаны будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» складае 218 га.

8.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» абмежавана на поўначы – чыгуначнай лініяй, на ўсходзе – бульварам Шаўчэнкі і бульварам Касманаўтаў, на поўдні – р. Мухавец, на захадзе – вул. Леніна, уключаючы забудову вул. Леванеўскага.

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА

9.Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 229 га. Ахоўная зона ўключае наступные тэрыторыі:

тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста»;

часткі кварталаў, прылеглых з заходняга боку да вул. Леніна ад вул. Гогаля на поўначы да пр. Машэрава на поўдні, і часткі кварталаў з паўночна-заходняга і паўднёва- ўсходняга боку вул. Леванеўскага, якія гістарычна, планіровачна і візуальна звязаны з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, указанымі ў падпунктах 2.1 і 2.2 пункту 2 дадзенага праекта зон аховы.

10.Межамі ахоўнай зоны з'яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнага боку развязкі на перакрыжаванні вул. Леніна і Арджанікідзэ, ад вул. Леніна да чыгуначнай лініі, далей уздоўж паўднёвага боку чыгуначнай лініі да перакрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе ў створы заходняга боку праезнай часткі бульвара Касманаўтаў;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга боку праезнай часткі бульвара Касманаўтаў і Шаўчэнкі, ад паўднёвага боку чыгуначнай лініі да правага берага р. Мухавец;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Мухавец, ад бульвара Шаўчэнкі да заходняга боку праезнай часткі вул. Леніна;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Леніна, ад правага берага р. Мухавец да паўдневай мяжы тэрыторыі будынка па вул. Леніна, 39, далей уздоўж паўночнага фасада будынка па пр. Машэрава, 18 да перакрыжавання з праезнай часткай вул. Камуністычнай, уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Камуністычнай да перакрыжавання з праезнай часткай вул. Гогаля, уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Гогаля да перакрыжавання з вул. Леніна, далей уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да перакрыжавання з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёвага фасада будынка па вул. Леніна, 15, далей уздоўж лініі, якая ідзе паралельна праезнай частцы вул. Леніна на адлегласці 50 м да перакрыжавання з вул. Чкалава, уздоўж вул. Чкалава да паўднёва-заходняй мяжы ўчастка па вул. Чкалава, 15, уздоўж паўднёва-заходняй мяжы участкаў па вул. Крупскай, 3, па вул. Леванеўскага, 14, 17, далей уздоўж тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 1 Мая да перакрыжавання з вул. Леніна, уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да паўночнага боку развязкі на перакрыжаванні вул. Леніна і Арджанікідзэ.

11.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста», і гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў успрымання будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста», і гісторыка- культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста;

змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;

будаўніцтва транспартных магістралей, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленным заканадаўствам;

страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (у тым ліку знішчэнне, змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў);

узвядзенне новых будынкаў перыметральнай забудовы кварталаў пры наяўнасці архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў аб страчанай гістарычна значнай забудове;

узвядзенне будынкаў у раёне вул. Леванеўскага без выкарыстання параметраў фасадаў гістарычных будынкаў і вышэй за прылягаючыя гістарычныя будынкі і без выкарыстання аддзелачных матэрыялаў і каляровых рашэнняў, характэрных для гістарычнай забудовы;

узвядзенне будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў у межах вул. Леніна, Пушкінскай, Куйбышава, пр. Машэрава, вул. Інтэрнацыянальнай (тэрыторыя кварталаў па тыпу 1) без выкарыстання параметраў фасадаў гістарычных будынкаў і вышэй максімальнай адзнакі даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы (пры адсутнасці звестак аб існаванні гістарычнай забудовы) пасля распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў; на ўнутрыквартальнай тэрыторыі – забудова пераменнай паверхавасці вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 4 паверхі) пры неабходнасці – пасля распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў;

узвядзенне будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў у межах вул. Леніна, Арджанікідзэ, Карбышава, Пушкінскай (тэрыторыя кварталаў па тыпу 2) без выкарыстання параметраў фасадаў гістарычных будынкаў і вышэй адзнакі вільчака даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы (пры адсутнасці звестак аб існаванні гістарычнай забудовы), пры неабходнасці – пасля распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў; на унутрыквартальнай тэрыторыі – забудова пераменнай паверхавасці вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 5 паверхаў), пры неабходнасці – пасля распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў;

узвядзенне будынкаў у межах вул. Куйбышава, Карбышава, Арджанікідзэ, бульвара Касманаўтаў, Шаўчэнкі, набярэжнай Францішка Скарыны, вул. 17 Верасня, пр. Машэрава (тэрыторыя кварталаў па тыпу 3) без выкарыстання прынцыпаў квартальнай забудовы і параметраў фасадаў гістарычных будынкаў; перыметральная забудова пераменнай паверхавасці вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 5 паверхаў), пры неабходнасці – пасля распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў; унутрыквартальная забудова пераменнай паверхавасці вышэй за 27 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 8 паверхаў), пры неабходнасці – пасля распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў;

правядзенне работ па рэканструкцыі транспартных сетак (у тым ліку аўтамабільных стаянак, парковак і г.д.), будаўніцтву іх новых элементаў, якія вядуць да змянення гістарычнай планіроўкі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якое вядзе да змянення гістарычнай планіроўкі (у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў і іншае) і пагаршэння ўмоў успрымання;

уладкаванне агародж на ўнутрыквартальных тэрыторыях, якія вядуць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама агародж з выкарыстаннем тыповых і серыйных элементаў;

змяненне (ці страта) элементаў прыроднага ландшафту правага берага р. Мухавец, памяньшэнне ландшафтных участкаў бульвараў уздоўж пр. Машэрава, вул. Гогаля і Міцкевіча, сквера на пл. Свабоды;

памяньшэнне тэрыторыі сквера па вул. Леніна і змена характеру яго ландшафта.

12.Рэкамендавана прадугледзець нейтралізацыю дысгарманічных будынкаў.

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, зыходзячы з неабходнасці замацавання значнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з шасці участкаў.

14.Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 7,1 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Чкалава ад мяжы тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 1 Мая да паўднёва-заходняй мяжы участка па вул. Чкалава, 15;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы ахоўнай зоны ад праезнай часткі вул. Чкалава да тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 1 Мая;

на поўначы і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 1 Мая, ад мяжы ахоўнай зоны да перакрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Чкалава.

15.Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы забудовы па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (будынкі №№ 12–28);

на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 1 Мая па мяжы будынкаў №№ 12–28 па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.

16.Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Гогаля ад вул. Крупскай да вул. Кааператыўнай;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Кааператыўнай ад вул. Гогаля да ўнутрыквартальнага праезда;

на поўначы – лінія, якая ідзе па ўнутрыквартальнаму праезду ўздоўж будынка па вул. Энгельса, 12;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Крупскай ад унутрыквартальнага праезду да вул. Гогаля.

17.Межамі чацвертага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняй мяжы ахоўнай зоны ўздоўж праезнай часткі вул. Камуністычнай ад вул. Вароўскага да вул. В.Харужай;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. В.Харужай ад вул. Камуністычнай да ўнутрыквартальнага праезду паміж будынкамі № 13 і 15 па вул. В.Харужай;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж ўнутрыквартальнага праезду ад вул. В.Харужай да вул. Вароўскага;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Вароўскага ад ўнутрыквартальнага праезду да вул. Камуністычнай.

18.На тэрыторыі першага, другога, трэццяга і чацвёртага ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (у тым ліку знішчэнне, змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў);

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання параметраў фасадаў гістарычных будынкаў і вышэй адзнакі вільчака даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы (вышэй за 12 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, вышэй за 3 паверхі);

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў.

19.Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 8,6 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы ахоўнай зоны ад вул. Гогаля да вул. Крупскай;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Крупскай ад вул. Чкалава да вул. Урыцкага;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Урыцкага да будынка па вул. Камуністычнай, 17, уздоўж паўднёвага фасада будынка да перакрыжавання з вул. Камуністычнай, уздоўж праезнай часткі вул. Камуністычнай да вул. Гогаля, далей – уздоўж праезнай часткі вул. Гогаля да вул. Леніна.

20.Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўздоўж вул. В.Харужай;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад вул. В.Харужай на працягу 55 м да ўнутрыквартальнага праезду;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыквартальнага праезду ад вул. Камуністычнай на працягу 250 м;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга фасада будынка па вул. В.Харужай, 8 да перасячэння з праезнай часткай вул. В.Харужай.

21.На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлева-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (у тым ліку знішчэнне, змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў);

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без выкарыстання параметраў фасадаў гістарычных будынкаў і вышэй адзнакі вільчака даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы (вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, вышэй за 4 паверхі).

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

22.Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з ахоўнай зонай гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў. Плошча зоны аховы ландшафту складае 33 га.

23.Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца на поўначы, захадзе, поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 1 Мая.

24.Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на усходзе – лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі сквера Пагранічнікаў і далей уздоўж вул. Леніна на працягу 150 м;

на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі «зяленай» зоны ад вул. Леніна да пр. Машэрава;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж пр. Машэрава і далей па мяжы тэрыторыі сквера Пагранічнікаў на працягу 370 м.

25.Межамі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы бульвара па вул. Гогаля ад вул. Леніна да вул. Наганава;

на поўначы – лінія, якая ідзе па мяжы бульвара па вул. Гогаля ад вул. Наганава да вул. Крупскай, далей уздоўж праезнай часткі вул. Крупскай на працягу 65 м да мяжы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і далей уздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы ад вул. Крупскай да вул. Леніна.

26.На тэрыторыі першага, другога і трэццяга ўчасткаў зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя часовых аб’ектаў рэкрэацыйнага прызначэння і абслугоўвання на тэрыторыі парка культуры і адпачынку імя 1 Мая;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, а таксама акрамя санітарных рубак);

пракладка транспартных камунікацый.

ГЛАВА 6

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

27.Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных артэфактаў. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста».

28.У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста

Пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

№ п/п

Назва каштоўнасці

Датаванне каштоўнасці

Месцазнаходжанне каштоўнасці

Шыфр

Катэгорыя каштоўнасці

1

Гістарычны цэнтр г. Брэста:

будынкі і збудаванні, планіровачная

структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай: з поўначы – чыгуначнай лініяй, з усходу – бульварамі Шаўчэнкі і Касманаўтаў, з поўдня –

р. Мухавец, з

захаду – вул. Леніна, уключаючы забудову вул. Леванеўскага

ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя

вул. Арджанікідзэ, 18, 21,

вул. Астроўскага, 10, 12 (інвентарныя нумары 100/С-46130 і 100/С-46133),

вул. Будзённага, 3, 12, 18, 18/1, 21, 23,

24, 25, 27, 28, 47, 49, вул. 17 Верасня, 1,

4, 5, 7, 9, 14, 19, 20, 21, 22, 24, 25, 26, 27,

29, 33, 35, 37,

вул. Гогаля, 16, 18, 25, 33, 37, 60,

вул. Дзяржынскага, 4, 13, 15, 17, 19, 21,

26, 34, 36, 38, 39,

вул. Камсамольская, 21, 25 (інвентарныя нумары 100/С-10345, 100/С-7052,

100/С-8914 і 100/С-10337), 29, 30, 31, 34,

41, 45,

вул. Куйбышава, 10, 11, 12, 47, 49,

вул. Леванеўскага, 1, 3, 5, 6, 7, 9, 11, 12,

13, 17,

вул. Леніна, 2, 16, 20, 21, 22, 23, 25, 37,

37/2, 39, 44, 56, 62, 66, 68, 80, 82, 84, 86,

вул. К.Маркса, 2, 4, 6, 7, 11, 20, 28, 29,

30, 31, 32, 37, 43, 46, 47, 48, 50, 53, 54,

55, 56, 57, 60, 60/1, 62, 64, 66, 67, 68, 74,

76, 78, 80, 88,

пр.Машэрава, 22, 30, 34, 42, 44, 48, 50,

52, 54,

вул. Маякоўскага, 26, 32, 34, 42, 44, 47,

вул. Міцкевіча, 2, 18, 22, 28,

вул. Пушкінская, 11, 18, 20, 21, 22, 23,

29, 31, 33, 35, 38, 41, 42,

вул. Савецкая, 1, 5, 7, 11, 13, 16, 18, 25,

28, 29, 43, 45, 46, 49, 50, 51 (вул. Гогаля,

53), 53, 55, 57, 59, 61, 65, 66, 69, 71, 72,

74, 76, 89, 93, 95, 97, 99, 100, 101, 102,

103, 104, 105, 106, 107, 108, 110, 112,

114, 116,

вул. Савецкіх пагранічнікаў, 1, 3, 4, 5,

6/1, 7, 9, 10, 11, 14, 18

(вул. Дзяржынскага, 16), 21, 22, 23, 24,

25, 26, 27, 29, 30, 32, 34, 35, 37, 44, 46,

48, 52, 54,

пл.Свабоды, 1 (вул. Гогаля, 41), 3, 4, 6,

7, 8, 9, 11, 12, 13, 14, 16, 18,

вул. Свярдлова, 4,

вул. Чкалава, 3, 5

112Е000002

2

2

Будынак Брэсцкай абласной філармоніі

1901 год, 1930-я гады

вул. Арджанікідзэ, 14

113Г000003

3

3

Будынак

1928 год

вул. Будзённага, 31

113Г000007

3

4

Будынак

ХІХ стагоддзе

вул. Камсамольская, 40

113Г000011

3

5

Будынак

ХІХ стагоддзе

вул. Камуністычная, 24

113Г000727

3

6

Забудова пл. Леніна

1920–1930-я

гады

вул. Леніна, 7, 9, 11, 13, 15

113Г000013

3

7

Помнік У.І.Леніну

1958 год

пл.Леніна

112Ж000014

2

 

8

Кафедральны касцёл Святога Крыжа

1856 год

вул. Леніна, 34

113Г000015

3

9

Свята-Сімяонаўскі сабор

1865 год

вул. К.Маркса, 84

113Г000016

3

10

Будынак

сярэдзіна

ХІХ стагоддзя

пр.Машэрава, 32

113Г000018

3

11

Будынак

ХІХ стагоддзе

вул. Пушкінская, 10

112Г000020

2

12

Свята-Мікалаеўская брацкая царква

1906 год

вул. Савецкая, 10

113Г000021

3

 

Дадатак 3

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста

Пералік аб’ектаў шэрагавай гістарычнай забудовы, якія не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

 

№ п/п

Назва аб’екта

Датаванне аб’екта

Месцазнаходжанне аб’екта

1

Забудова вул. Арджанікідзэ

кан. ХІХ – перш. пал. ХХ стагоддзя

вул. Арджанікідзэ, 3, 7, 10а, 16, 19, 23, 33, 35

2

Будынак

вул. Астроўскага, 3;

3

Забудова вул. Будзённага

вул. Будзённага, 7, 13, 20, 22, 33, 45;

4

Будынак

вул. Бялова, 3;

5

Будынкі

вул. Вароўскага, 4, 16;

6

Забудова вул. 17 Верасня

вул. 17 Верасня, 3, 11, 13, 23, 39, 41;

7

Будынкі

вул. Веры Харужай, 11, 13, 15/1;

8

Будынкі

вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 26, 28;

9

Забудова вул. Гогаля

вул. Гогаля, 11, 15, 19, 21, 25/1, 31, 32, 35, 38, 45, 48,

49, 51, 55, 61, 66, 67, 74, 76;

10

Забудова вул. Дзяржынскага

вул. Дзяржынскага, 7, 8, 11, 24, 27, 41;

11

Будынкі

вул. Кааператыўная, 6, 10;

12

Забудова вул. Карбышава

вул. Карбышава, 3, 4, 7, 9, 29, 30, 52, 63, 76, 85;

13

Вадацяжная вежа

вул. Карбышава, 16 (Міцкевіча);

14

Забудова вул. Камсамольская

вул. Камсамольская, 5, 6, 7, 11, 13, 16, 23, 26, 27, 36,

39, 42, 60;

15

Будынкі

вул. Камуністычная, 1, 3, 5, 14;

16

Будынак

бульвар Касманаўтаў, 65;

17

Будынак прыгараднага чыгуначнага вакзала

вул. Кіжаватава

18

Будынкі

вул. Крупскай, 4, 5, 6/11, 25;

19

Забудова вул. Куйбышава

вул. Куйбышава, 3, 9, 13, 14, 33, 33/1, 36;

20

Будынкі

вул. Леванеўскага, 1/1, 8, 10, 14, 27;

21

Забудова вул. Леніна

вул. Леніна, 18, 24, 32, 35, 36, 38, 38/1, 42;

22

Забудова вул. К.Маркса

вул. К.Маркса, 1, 3, 5, 8, 21, 25, 27, 51, 52, 58, 59,

64/1, 66/1, 66/2, 72, 79, 81, 95;

23

Будынкі

пр.Машэрава, 36, 38;

24

Будынкі

вул. Маякоўскага, 9, 24, 30, 46;

25

Забудова вул. Міцкевіча

вул. Міцкевіча, 15, 16, 17, 19, 20, 25, 27, 30;

26

Забудова вул. Пушкінская

вул. Пушкінская, 4, 5, 7, 9, 37, 39, 41;

27

Забудова вул. Савецкая

вул. Савецкая, 6, 9, 15, 23, 31, 32, 47,62, 126, 130;

28

Будынкі

вул. Савецкіх пагранічнікаў, 5/1, 20, 28, 50;

29

Будынак

пл.Свабоды, 10;

30

Будынкі

вул. Свярдлова, 6, 8;

31

Будынак

вул. 9 Студзеня, 4;

32

Будынак

вул. Урыцкага, 3;

33

Будынак

вул. Чапаева, 4;

34

Будынак

вул. Чкалава, 15.

 

 

Дадатак 5

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Брэста

Каардынатная схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

1

52.09794

18

52.09239

36

52.09592

54

52.09662

72

52.08587

23.67945

23.68602

23.67797

23.68123

23.68665

2

52.10011

19

52.09216

37

52.09628

55

52.09435

73

52.08455

23.68499

23.68539

23.67896

23.67196

23.68674

3

52.10211

20

52.09424

38

52.09607

56

52.09199

74

52.08429

23.68777

23.68316

23.67924

23.67338

23.68517

4

52.10299

21

52.09413

39

52.09489

57

52.09168

75

52.08452

23.69024

23.68204

23.67615

23.67276

23.68477

5

52.09426

22

52.09397

40

52.09073

58

52.09127

76

52.08381

23.69936

23.68159

23.68263

23.67233

23.68379

6

52.08256

23

52.09334

41

52.09044

59

52.09127

77

52.08409

23.70485

23.68097

23.68150

23.67120

23.68348

7

52.08252

24

52.09275

42

52.09156

60

52.08965

78

52.08431

23.70443

23.67950

23.68051

23.67138

23.68356

8

52.08281

25

52.09308

43

52.09192

61

52.08976

79

52.08444

23.70091

23.67915

23.68137

23.67249

23.68297

9

52.08280

26

52.09321

44

52.08717

62

52.08962

80

52.08454

23.68678

23.67946

23.68140

23.67254

23.68302

10

52.08644

27

52.09413

45

52.08791

63

52.08973

81

52.08477

23.68660

23.67853

23.68135

23.67307

23.68197

11

52.08645

28

52.09486

46

52.08814

64

52.08942

82

52.08518

23.68623

23.68045

23.68476

23.67329

23.68188

12

52.08674

29

52.09508

47

52.09304

65

52.08975

83

52.08518

23.68615

23.68020

23.68031

23.67457

23.68143

13

52.08668

30

52.09547

48

52.09123

66

52.08999

84

52.08565

23.68519

23.68119

23.68223

23.67479

23.68136

14

52.08724

31

52.09527

49

52.09157

67

52.09023

85

52.09154

23.68492

23.68143

23.68309

23.67584

23.68665

15

52.09098

32

52.09567

50

52.09141

68

52.09008

86

52.08988

23.68465

23.68242

23.68326

23.67594

23.67993

16

52.09147

33

52.09204

51

52.09174

69

52.09042

87

52.08999

23.68663

23.67746

23.68408

23.67714

23.67982

17

52.09182

34

52.09319

52

52.09122

70

52.09088

88

52.08657

23.68660

23.67626

23.68448

23.67674

23.68136

 

 

35

52.09539

53

52.09174

71

52.09138

 

 

23.67577

23.68661

23.67811

 


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №23 от 01.04.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 27 октября 2005 г. № 62 Постановление Минтранс РБ №34 от 18.06.2019 Об утверждении Инструкции о порядке отнесения улиц населенных пунктов к автомобильным дорогам Постановление Минтранс РБ №20 от 15.08.2018 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 апреля 2008 г. № 59 Постановление Минтранс РБ №43/204 от 26.07.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 1 марта 2017 г. № 4/54 Постановление Минтранс РБ №15 от 21.03.2019 О требованиях к оформлению квалификационной карточки водителя Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21