Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 70 19.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус, у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 70 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус, у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус, у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 70 Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус, у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус, у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка- культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Былы манастыр базыльян: Благавешчанская царква, манастырскі корпус (другая палова ХVІІІ – першая палова ХІХ ст.ст.) у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000579 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным праектным унітарным прадпрыемствам «Праваслаўная майстэрня архітэктара Лук’янчыка М.І.» па заказу Свята-Благавешчанскага Лядзенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра (далей – манастыр).

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў яе ўспрымання, займае тэрыторыю, якая непасрэдна прымыкае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,1 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна тарцавым фасадам будынкаў, на адлегласці васемнаццаці метраў ад царквы і дзесяці метраў ад манастырскага корпуса;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж тарцавых фасадаў жылых будынкаў;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы манастыра да вул. Цэнтральнай;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы манастыра ўздоўж вул. Цэнтральнай.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

аднаўленне страчаных манастырскіх пабудоў – брамы, званіцы, капліцы;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

дэманціраваць дысгарманічныя пабудовы другой паловы ХХ стагоддзя.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў рознага рэжыму ўтрымання.

12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена вакол ахоўнай з паўночна-ўсходняга і паўднёва-ўсходняга бакоў на тэрыторыі сучаснага манастыра (участак А).

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,02 га.

13. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж вул. Цэнтральнай;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы манастыра ўздоўж вул. Зялёнай;

на паўднёвым усходзе і на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы манастыра.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дзесяць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе павярховасці;

аднаўленне страчаных манастырскіх пабудоў – манастырскі корпус, стайня, свіран, адрына, хлеў, камора, лядоўня;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

15. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання атачае сціслым колам тэрыторыю сучаснага манастыра (участак Б).

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,4 га.

16. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы прыватных сядзіб;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж няцотнага боку вул. Зялёнай;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы прыватных сядзіб уздоўж няцотнага боку вул. Палявой;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы прыватных сядзіб уздоўж тэрыторыі манастыра.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дзесяць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе павярховасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

перанос прыватнай сядзібы на скрыжаванні вул. Зялёнай і вул. Палявой, якая не ўпісваецца ў агульную планіровачную структуру, на іншую пляцоўку.

18. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі в. Ляды (участак В).

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 15,2 га.

19. Межамі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па восевай лініі існуючай дарогі ад працягу вул. Цэнтральнай да паварота ў бок вул. Зялёнай;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па восевай лініі існуючай дарогі ад паварота ў бок вул. Зялёнай, далей праз вул. Зялёную, уздоўж дарогі да канца агароджаў прыватных сядзіб, далей па лініі агароджаў прыватных сядзіб да дарогі ў в. Ляды;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па восевай лініі дарогі на в. Ляды;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па восевай лініі існуючай дарогі, якая праходзіць на адлегласці дзевяноста метраў паралельна вул. Центральнай.

20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дзесяць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе павярховасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і складаецца з двух участкаў.

22. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на тэрыторыі манастырскага саду і прымыкае да ахоўнай зоны з паўночна- ўсходняга боку.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,74 га.

23. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад вул. Цэнтральнай;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы манастырскага саду, уздоўж вул. Цэнтральнай;

на паўднёвым усходзе і на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы манастырскага саду.

24. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на тэрыторыі вакол зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 24,5 га.

25. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці сямідзесяці пяці метраў паралельна існуючай дарозе ад вул. Цэнтральнай да паварота ў бок вул. Зялёнай;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці сямідзесяці пяці метраў ад існуючай дарогі, якая праходзіць паралельна вул. Цэнтральнай;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці сямідзесяці пяці метраў ад існуючай дарогі, якая перасякае дарогу на в. Ляды і ідзе на адлегласці сямідзесяці пяці метраў да паварота ў бок вул. Цэнтральнай;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці сямідзесяці пяці метраў паралельна існуючай дарозе на в. Ляды, далей ад скрыжавання з вул. Цэнтральнай па гэтай існуючай дарозе да паварота.

26. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

27. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

гаспадарчая дзейнасць, якая не прычыняе шкоды ландшафту, – сенакос, выпас жывёлы, палявыя і агародныя работы;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТУ



28. Зона аховы культурнага пласту ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

29. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласту неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005). Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Былы манастыр базыльян:

Благавешчанская царква, манастырскі корпус,

у в. Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год