Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 70 31.10.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Помнік братам Цубам" каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2019 г. № 70

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П. Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 31.10.2019 № 70

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Помнік братам Цубам каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000531 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства

«Белрэстаўрацыя» па заказу аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу планіровачнай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту. Межы зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена, зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,02 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўночна- ўсходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542650, 27.472909° да кропкі з каардынатамі 52.542565, 27.473158;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўднёва- ўсходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542565, 27.473158 да кропкі з каардынатамі 52.542486, 27.473075;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўднёва-заходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542486, 27.473075 да кропкі з каардынатамі 52.542580, 27.472818;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўночна- заходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542580, 27.472818 да кропкі з каардынатамі 52.542650, 27.472909.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; размяшчэнне рэкламных канструкцый; пракладка інжынерных камунікацый;

высадка зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік.

ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці на аснове існуючага навакольнага ландшафту, зыходзячы з неабходнасці яго захавання. У зону аховы ландшафту ўключана частка азелянёнай тэрыторыі, якая служыць фонам для помніка братам Цубам.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,15 га.

11.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені ўздоўж заходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Р23 ад кропкі скрыжавання з лініяй правага берага Вялікага канала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені ўсходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі ўздоўж дарогі на в. Хорастава; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі ўздоўж дарогі на в. Хорастава да кропкі з каардынатамі 52.542256, 27.472278;

на ўсходзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва- заходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі ўздоўж дарогі на в. Хорастава ад кропкі з каардынатамі 52.542256, 27.472278 да кропкі скрыжавання з лініяй правага берага Вялікага канала з каардынатамі 52.542580, 27.472818;

на паўночным захадзе – лінія правага берага Вялікага канала ад кропкі з каардынатамі 52.542580, 27.472818 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені ўздоўж заходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Р23.

12.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафту; усталяванне рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі

на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29