Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 72 31.10.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Мемарыяльны комплекс "Дальва" на 79-м км шашы Мінск - Віцебск Лагойскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2019 г. № 72

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Дальва» на 79-м км шашы Мінск – Віцебск Лагойскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Дальва» на 79-м км шашы Мінск – Віцебск Лагойскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 31.10.2019 № 72

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Дальва» на 79-м км шашы Мінск – Віцебск Лагойскага раёна Мінскай вобласці

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Мемарыяльны комплекс «Дальва» на 79-м км шашы Мінск – Віцебск Лагойскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Мемарыяльны комплекс «Дальва» з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Д000235 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578

«Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Гісторыка-культурная каштоўнасць складаецца з некалькіх фрагментаў, аб’яднаных пешаходнымі дарожкамі. У склад гісторыка-культурнай каштоўнасці ўваходзяць: камень-валун з надпісам; пешаходная дарожка, якая ідзе ад яго да пляцоўкі з мемарыяльнымі збудаваннямі; скульптура – маці з дзіцем; Сцяна памяці, на якой размешчаны гранітныя пліты з прозвішчамі, імёнамі і ўказаннем узросту спаленых жыхароў вёскі; пліта пахавання на брацкай магіле, бэлькі (сімвал папялішча); падмуркі – вянцы спаленых хат; камень-валун з шыльдай; пешаходная дарожка – фрагмент вуліцы вёскі; рама для сушкі сена; арэлі.

4.Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».

5.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці.

6.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу планіровачнай сітуацыі і ландшафту.

7.Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту. Межы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Дальва» на 79-м км шашы Мінск – Віцебск Лагойскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

8.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае ў сябе пляцоўку з мемарыяльнымі збудаваннямі, пералічанымі ў пункце 3 дадзенага праекта зон аховы, і пешаходную дарожку, кірунак якой адпавядае гістарычнай трасіроўцы вясковай вуліцы, уключаючы грунтавыя пляцоўкі, абмежаваныя падмуркамі.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,19 га.

9.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім баку пешаходнай дарожкі, кірунак якой адпавядае гістарычнай трасіроўцы вясковай вуліцы, уключаючы грунтавыя пляцоўкі, абмежаваныя падмуркамі – вянцамі хат, грунтавыя пляцоўкі са скульптурнымі нацюрмортамі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- заходнім баку пешаходнай дарожкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- заходнім баку адхону пляцоўкі з мемарыяльнымі збудаваннямі; далей на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім, паўночна-ўсходнім, паўднёва-ўсходняму баках адхону пляцоўкі з мемарыяльнымі збудаваннямі; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку дарожкі да каменя-валуна з высечаным надпісам да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім бокам дарожкі ад каменя-валуна з высечаным надпісам да пляцоўкі з мемарыяльнымі збудаваннямі;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім бокам дарожкі ад каменя-валуна з высечаным надпісам да пляцоўкі з мемарыяльнымі збудаваннямі і лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім боку дарожкі ад каменя-валуна з высечаным надпісам да пляцоўкі з мемарыяльнымі будынкамі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы гэтай пляцоўкі; далей на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй межах пляцоўкі з мемарыяльнымі збудаваннямі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва- заходнім баку пешаходнай дарожкі, кірунак якой адпавядае гістарычнай трасіроўцы вясковай вуліцы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку пешаходнай дарожкі, кірунак якой адпавядае гістарычнай трасіроўцы вясковай вуліцы, уключаючы грунтавыя пляцоўкі, абмежаваныя падмуркамі – вянцамі хат, грунтавыя пляцоўкі са скульптурнымі нацюрмортамі ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой пляцоўкі з мемарыяльнымі збудаваннямі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім баку пешаходнай дарожкі, кірунак якой адпавядае гістарычнай трасіроўцы вясковай вуліцы;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку пешаходнай дарожкі, кірунак якой адпавядае гістарычнай трасіроўцы вясковай вуліцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку гэтай пешаходнай дарожкі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім баку гэтай пешаходнай дарожкі.

10.Ажыццяўленне дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінна ажыццяўляцца ў межах патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

11.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана вакол мемарыяльнага комплексу.

Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключана тэрыторыя былой вёскі Дальва і тэрыторыя, якая непасрэдна прылягае да яе.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 10,4 га.

12.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія левага берага р. Падвейка ад кропкі скрыжавання з воссю прасёлкавай дарогі, якая ідзе ад дарогі Жардяжжа – Роўнядзь у паўночным кірунку да кропкі скрыжавання з воссю дарогі Жардяжжа – Роўнядзь з каардынатамі 54°32'11.9894''N, 027°57'09.1268''E;

на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – вось дарогі Жардяжжа – Роўнядзь ад кропкі скрыжавання з лініяй левага берага р. Падвейка з каардынатамі 54°32'11.9894''N, 027°57'09.1268''E да кропкі з каардынатамі 54°32'13.4978''N, 027°56'38.2820''E скрыжавання з воссю прасёлкавай дарогі, якая ідзе ад дарогі Жардяжжа – Роўнядзь у паўночным кірунку;

на паўночным захадзе – вось дарогі, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°32'13.4978''N, 027°56'38.2820''E восі дарогі Жардяжжа – Роўнядзь у паўночным кірунку да кропкі з каардынатамі 54°32'21.7943''N, 027°56'22.9032''E на лініі левага берага р. Падвейка.

13.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя завяршэння нерэалізаваных аўтарскіх рашэнняў у адпаведнасці з палажэннямі заканадаўства аб культуры і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна- дэкаратыўнага мастацтва».

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання маштабу забудовы ў непасрэднай блізкасці ад мемарыяльнага комплексу.

Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, дзе знаходзяцца адміністрацыйны будынак, гаспадарчая пабудова і аўтамабільная паркоўка.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,42 га.

15.Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°32'09.9913''N, 027°56'53.4609''E да кропкі з каардынатамі 54°32'09.1007''N, 027°56'56.9145''E;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°32'09.1007''N, 027°56'56.9145''E да кропкі з каардынатамі 54°32'07.2209''N, 027°56'55.0761''E;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°32'07.2209''N, 027°56'55.0761''E да кропкі з каардынатамі 54°32'08.0588''N, 027°56'51.9623''E;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°32'08.0588''N, 027°56'51.9623''E да кропкі з каардынатамі 54°32'09.9913''N, 027°56'53.4609''E.

16.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, якія не адносяцца да мемарыяльнага комплексу;

узвядзенне будынкаў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

17.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана пры складанні плана ландшафтнага аналізу з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з мемарыяльным комплексам.

У зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключана тэрыторыя адкрытай прасторы, якая прылягае да мемарыяльнага комплексу, і паласа ляснога масіву, якая фарміруе ўзлесак.

Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана вакол зоны рэгулявання забудовы.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 39,6 га.

18.Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія левага берага р. Падвейка ад кропкі з каардынатамі 54°32'21.7943''N, 027°56'22.9032''E да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй берага р. Падвейка з каардынатамі 54°32'11.9894''N, 027°57'09.1268''E;

на паўночным усходзе – лінія левага берага р. Падвейка ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з каардынатамі 54°32'11.9894''N, 027°57'09.1268E да кропкі з каардынатамі 54°32'08.6159''N, 027°57'08.3971''E;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°32'08.6159''N, 027°57'08.3971''E да кропкі з каардынатамі 54°31'56.1595''N, 027°56'44.6617''E;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняй мяжы лесу ад кропкі з каардынатамі 54°31'56.1595''N, 027°56'44.6617''E да кропкі з каардынатамі 54°32'16.8448''N, 027°56'17.5586''E;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м да паўночнага захаду ад паўночна-заходняй мяжы лесу ад кропкі з каардынатамі 54°32'16.8448''N, 027°56'17.5586''E да кропкі скрыжавання з лініяй левага берага р. Падвейка з каардынатамі 54°32'21.7943''N, 027°56'.22.9032''E.

19.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55