Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 73 31.10.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Магіла Д.Т.Гуляева" па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2019 г. № 73

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 31.10.2019 № 73

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Магіла Д.Т.Гуляева па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000535 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства

«Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

 

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах бартавога каменя магілы Д.Т.Гуляева з помнікам.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,009 га.

7.Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняму, паўночна- ўсходняму баках пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева;

на паўднёвым усходзе, – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна- заходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева.

8.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

9.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання магілы Д.Т.Гуляева.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,019 га.

10.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўночна- ўсходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722525, 27.463584 да кропкі з каардынатамі 52.722483, 27.463696;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўднёва- ўсходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722483, 27.463696 да кропкі з каардынатамі 52.722424, 27.463637;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўднёва- заходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722424, 27.463637 да кропкі з каардынатамі 52.722468, 27.463527;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўночна- заходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722468, 27.463527 да кропкі з каардынатамі 52.722525, 27.463584.

11.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

прычыненне шкоды і (або) знішчэнне элементаў добраўпарадкавання, пасадка зялёных насаджэнняў;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна- дэкаратыўнага мастацтва»;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

12.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць і ўздзейнічае на цэласнасць яе візуальнага ўспрымання. У межы зоны аховы ландшафту ўвайшла тэрыторыя парку вакол гісторыка- культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,24 га.

13.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя межы парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці і лінія ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 52.723807, 27.463972 да кропкі з каардынатамі 52.723634, 27.464262; далей – на паўночным усходзе – лінія ад кропкі з каардынатамі 52.723634, 27.464262 да кропкі з каардынатамі 52.722774, 27.464976;

на паўднёвым усходзе – лінія правага берага р. Случ ад кропкі з каардынатамі 52.722774, 27.464976 да кропкі з каардынатамі 52.721149, 27.463073;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.721149, 27.463073 да кропкі з каардынатамі 52.721748, 27.461713;

на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.721748, 27.461713 да кропкі з каардынатамі 52.723807, 27.463972.

14.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высечка дрэў, за выключэннем санітарных рубак; вынас помніка У.І.Леніну за межы парка;

вынас паркавай скульптуры за межы парка;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.


Другие НПА

Постановление МК РБ №74 от 31.10.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Дом-музей І з’езда РСДРП" па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску Постановление Минобразования РБ №173 от 01.11.2019 Об утверждении образовательного стандарта переподготовки руководящих работников и специалистов по специальности 1-25 01 85 Постановление МК РБ №62 от 23.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета“ на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці Постановление Минархитектуры РБ №18/30 от 20.03.2019 Об отмене технического кодекса установившейся практики Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление ГТК РБ №59 от 13.12.2019 Об изменении постановления Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 31 октября 2012 г. № 33 Постановление ГПК РБ №14 от 16.12.2019 Об изменении постановления Государственного пограничного комитета Республики Беларусь от 25 января 2011 г. № 2 Постановление Минторг РБ №98 от 27.12.2019 Об установлении перечня алкогольных напитков на 2020 год Постановление Минторг РБ №100 от 31.12.2019 Об изменении постановления Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь от 2 октября 2017 г. № 52 Постановление Минторг РБ №101 от 31.12.2019 Об изменении постановления Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь от 2 октября 2017 г. № 53