Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 74 10.10.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Фрагменты былой сядзібы "Ігнацічы" (канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя) у в. Калініна Мінскага раёна Мінскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ кастрычніка 2013 г. № 74 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы «Ігнацічы» (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя) у в. Калініна Мінскага раёна Мінскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы «Ігнацічы» (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя) у в. Калініна Мінскага раёна Мінскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.10.2013 № 74

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы «Ігнацічы» (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя) у в. Калініна Мінскага раёна Мінскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Ігнацічы» (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя) у в. Калініна Мінскага раёна Мінскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка- культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Фрагменты былой сядзібы «Ігнацічы» канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя (сядзібны дом, флігель, брама, кармацэх, свіран, сіласная вежа, фрагменты парку) у в. Калініна Мінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000360 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным праектным унітарным прадпрыемствам «Праваслаўная майстэрня архітэктара Лук’янчыка М.І.» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сядзібны парк».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў яе ўспрымання, займае тэрыторыю парку і сядзібы.

Плошча ахоўнай зоны складае 12,63 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па рэчышчы меліярацыйнага канала;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па восі дарогі Самахвалавічы– Чурылавічы ад меліярацыйнага канала да пасялковай дарогі;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвым краі галоўнай пасялковай дарогі;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходнім краі існуючага праезду да вугла мураванага нежылога будынка, далей па прамой лініі да вугла агароджы зямельнага ўчастка № 6, далей па яго мяжы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны і водны басейны, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі;

узвядзенне суцэльных агародж вышэй за паўтара метра;

вядзенне земляных і будаўнічых работ без археалагічнага нагляду.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

аднаўленне гістарычнага добраўпарадкавання паркавай тэрыторыі і ставоў на паркавай тэрыторыі;

аднаўленне страчаных пабудоў былой сядзібы – хлеў-кароўнік, два гумны, малочня і кузня;

уладкаванне комплекснай аўтастаянкі на базе існуючай асфальтавай пляцоўкі;

азеляненне тэрыторыі, якая прылягае да дарогі Самахвалавічы– Чурылавічы, уласцівае для гістарычных пейзажных паркаў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца:

дэманціраваць дысгарманічныя пабудовы;

правесці рамонт, мадэрнізацыю і рэканструкцыю ўсіх будынкаў і збудаванняў, размешчаных на тэрыторыі ахоўнай зоны, без павелічэння іх павярховасці;

агароджы прыватных сядзібных участкаў аформіць у выглядзе «жывой агароджы»;

будаўніцтва пад’язной дарогі ўздоўж ручая да сядзібнага дома;

прадаставіць грамадзянам новыя ўчасткі за межамі ахоўнай зоны;

прадугледзець месца для турыстычнага, сервіснага абслугоўвання (кавярня, добраўпарадкаваная пляцоўка для адпачынку наведвальнікаў, туалеты і г.д.).



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў аднолькавага рэжыму ўтрымання.

13. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, якая прымыкае да заходняй мяжы ахоўнай зоны.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,9 га.

14. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па рэчышчы меліярацыйнага канала;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна фасаду флігеля на адлегласці сямідзесяці метраў ад гэтага фасада;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад вугла агароджы жылога дома № 8;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны, па заходнім краі існуючага праезду, далей па прамой лініі ўздоўж агароджы ўчастка № 5 і па мяжы ўчастка № 11.

15. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі в. Калініна.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дзесяць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе павярховасці;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых агародж сядзібных участкаў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны і водны басейны, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і складаецца з двух участкаў.

19. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на тэрыторыі паміж в. Калініна і дарогай Самахвалавічы–Чурылавічы, якая выкарыстоўвалася ранейшымі ўладальнікамі сядзібы Ельскімі пад гадавальнікі з мноствам экзотаў.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 3,2 га.

20. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад вул. Цэнтральнай;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ўздоўж галоўнай пасялковай дарогі;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па восі дарогі Самахвалавічы– Чурылавічы;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе паміж геадэзічнымі кропкамі.

21. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на тэрыторыі шырынёй сто метраў з паўночнага боку ад ахоўнай зоны і ўсходняга боку першага ўчастка зоны аховы ландшафту – уздоўж дарогі Самахвалавічы– Чурылавічы і ўздоўж меліярацыйнага канала.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 13,8 га.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

гаспадарчая дзейнасць, якая не прычыняе шкоды ландшафту: сенакос, выпас жывёлы, палявыя і агародныя работы;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



24. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

25. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005). Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Фрагменты былой сядзібы «Ігнацічы»

(канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя)

у в. Калініна Мінскага раёна

Мінскай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период