Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 76 10.10.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ кастрычніка 2013 г. № 76 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.10.2013 № 76

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак радыёстанцыі (1930-я гады) па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000040 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе філіяла «Брэсцкі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона вылучана зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама стварэння ўмоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю, якую займае гістарычны двор радыёстанцыі.

8. У межах ахоўнай зоны верагодна знаходжанне астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі пры абароне рыдыёстанцыі ў 1941 годзе.

9. Плошча ахоўнай зоны складае 0,19 га.

Межамі з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара левага боку вул. Камсамольскай, працягласцю 37 м;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна тратуару па вул. Калініна, на адлегласці 37 м ад яго;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна тратуару па вул. Камсамольскай на адлегласці 55 м ад яго ў створы з паўднёва- ўсходнім фасадам нежылога збудавання на тэрыторыі двара радыёстанцыі;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара правага боку вул. Кудрына.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

высечка старых дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

правядзенне земляных работ без уліку патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года «О погребении и похоронном деле» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804), загаду Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 1997 г. № 182 «Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением».

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

правядзенне работ па рамонту і мадэрнізацыі існуючых збудаванняў, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі Старога парку г. Баранавічы з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,1 га.

13. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара левага боку вул. Камсамольскай да сучаснай агароджы тэрыторыі радыёстанцыі;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з сучаснай агароджай тэрыторыі радыёстанцыі да галоўнай алеі парку;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга боку галоўнай алеі парку;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара правага боку вул. Кудрына да мяжы ахоўнай зоны.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

высечка старых дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

змяненне характару ландшафту.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці – «Будынак

радыёстанцыі па вул. Камсамольская, 65

у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6