Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 78 04.12.2019 Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2016 г. № 1

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 снежня 2019 г. № 78

Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2016 г. № 1

На падставе падпункта 4.1 пункта 4 артыкула 210 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і падпункта 5.5 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2016 г. № 1 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі» наступныя змяненні:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Аб Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі»;

прэамбулу выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«На падставе падпункта 4.1 пункта 4 артыкула 210 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і падпункта 5.5 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г.

№ 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:»; пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (дадаецца).»;

у Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, зацверджанай гэтай пастановай:

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры, структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры (далей – галоўныя ўпраўленні), структурныя падраздзяленні раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры (далей – аддзелы), дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» (далей – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі).»;

у пункце 4 словы «Міністэрствам культуры» замяніць словамі «арганізатарамі конкурсу»;

у пункце 6 словы «на афіцыйным сайце Міністэрства культуры» замяніць словамі

«на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры, галоўных упраўленняў і аддзелаў»;

у частцы другой пункта 7 словы «адпаведна аддзеламі, галоўнымі ўпраўленнямі і Міністэрствам культуры» замяніць словамі «арганізатарамі конкурсу»;

у частцы першай пункта 8:

слова «падрыхтоўкай» замяніць словам «арганізацыяй»;

дапоўніць частку словамі «па ўзгадненні з іншымі арганізатарамі конкурсу»; у пункце 9 слова «падрыхтоўкай» замяніць словам «арганізацыяй»;

у пункце 11:

у абзацы другім слова «падрыхтоўкай» замяніць словам «арганізацыяй»;

у абзацах чацвёртым і пятым слова «падрыхтоўкі» замяніць словам «арганізацыі»; у пункце 12:

у абзацы другім слова «падрыхтоўкай» замяніць словам «арганізацыяй»;

у абзацах пятым і шостым слова «падрыхтоўкі» замяніць словам «арганізацыі»;

у пункце 15 словы «г. Мінска» замяніць словамі «горада Мінска»; у пункце 16:

абзац другі часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«заяўку на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам;»;

у частцы другой словы «Тэл. (017) 284 91 44; (017) 284 42 52; факс (017) 284 74 40,»

замяніць словамі «Тэл. (017) 377 42 52; факс (017) 354 74 40,»;

у частцы першай пункта 24 словы «удзельнікаў конкурсу» замяніць словам

«удзельнікаў»;

частку другую пункта 25 выключыць; у пункце 30:

з абзацаў трэцяга і чацвёртага часткі першай словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

у частцы другой словы «г. Мінск і г. Маладзечна» замяніць словамі «гарады Мінск і Маладзечна»;

у дадатку да гэтай Інструкцыі:

словы «Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі» замяніць словам «конкурсе»;

пасля слова «Серыя» дапоўніць словамі «(пры яе наяўнасці)»; словы «удзельніка конкурсу» замяніць словам «удзельніка».

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

УЗГОДНЕНА

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

«Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь»


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29