Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 79 16.10.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2008 г. № 9

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ кастрычніка 2013 г. № 79 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2008 г. № 9

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавiка 2008 г. № 9 «Аб Рэспублiканскiм фестывалi фальклорнага мастацтва «Берагiня» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 83, 8/18444) наступныя змяненні і дапаўненні:

пастанаўляючую частку выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку правядзення рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагiня».»;

Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi фальклорнага мастацтва «Берагiня», зацверджанае гэтай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Міністр Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік Міністра Міністр адукацыі фінансаў Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь

У.В.Амарын С.А.Маскевіч 20.08.2013.08.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Брэсцкага Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта абласнога выканаўчага камітэта

К.А.Сумар А.М.Косінец 12.08.2013.08.2013

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Гомельскага Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта абласнога выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік С.Б.Шапіра 14.08.2013.08.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Магілёўскага Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта абласнога выканаўчага камітэта

П.М.Руднік Б.В.Батура 16.08.2013.08.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Мінскага Старшыня Акцябрскага гарадскога выканаўчага камітэта раённага выканаўчага камітэта

М.А.Ладуцька Г.В.Сімановіч 13.08.2013.08.2013 УЗГОДНЕНА Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры»

У.А.Гілеп 23.09.2013

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь.03.2008 № 9

(у рэдакцыі пастановы

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.10.2013 № 79)

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» (далей – фестываль).

2. Фестываль праводзіцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры), Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Гомельскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Акцябрскiм раённым выканаўчым камiтэтам, грамадскiм аб’яднаннем «Беларускi фонд культуры» (далей – арганізатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), захавання рэгiянальнай i мясцовай традыцыйнай мастацкай культуры, пераемнасцi нацыянальных культурных традыцый, далучэння дзяцей i моладзi да розных вiдаў фальклору, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства дзіцячых і юнацкіх аўтэнтычных фальклорных і непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей – калектывы мастацкай творчасці), арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

4. Фестываль мае статус рэспублiканскага.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю – адзiн раз у два гады.

Інфармацыя аб канкрэтных тэрмiнах яго правядзення размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных сайтах арганізатараў фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з’яўляюцца ўстановы культуры і адукацыі, сцэнiчныя пляцоўкi г.п. Акцябрскi i Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.

7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей – аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб’яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

8. Аргкамiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

8.2. уносiць на разгляд Міністэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенні фестывалю;

склад журы фестывалю, якi фарміруецца з ліку відных дзеячаў у галіне культуры і мастацтва;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, выставы-кiрмашы вырабаў майстроў народных промыслаў (рамёстваў), семінары, канферэнцыі, майстар-класы, конкурс калектываў мастацкай творчасцi (далей – конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi і iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi абласцей i г. Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць іх кiраўнiкi, калектывы мастацкай творчасцi i iх кiраўнiкi, выканаўцы па розных вiдах фальклорнага мастацтва (далей – асобныя выканаўцы), майстры народных промыслаў (рамёстваў), суправаджаючыя iх асобы, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна- асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi «Iнстытут культуры Беларусi». У склад творчых дэлегацый могуць уваходзіць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва.

Колькасны склад творчай дэлегацыі не павiнен перавышаць 40 чалавек.

11. Узрост удзельнікаў калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў, якія прымаюць удзел у фестывалі, не павінен перавышаць 28 гадоў па стане на 1 мая года правядзення фестывалю.

12. Для ўдзелу ў фестывалі калектывы мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы павінны забяспечыць:

захаванасць у рэпертуары мясцовых традыцый у розных жанравых праявах;

наяўнасць традыцыйных народных касцюмаў, якія павiнны ўяўляць сабой варыянты арыгiналаў або копiй традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасцi прадстаўляемага рэгіёна;

наяўнасць акампанементу ў ансамблевым або сольным выкананнi на акустычных беларускiх народных iнструментах у «жывым гучанні»;

прадстаўленне канцэртных праграм, якiя скiраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкiх традыцый прадстаўляемага рэгіёна i ўключаюць адноўленыя i бытуючыя песнi каляндарнага (вясна, лета) перыяду, пазаабрадавыя песнi, народныя танцы (гуртавыя, парныя, сольныя), карагоды, гульнi, iнструментальную музыку, творы празаiчных жанраў i iншае.

Працягласць выступленняў у зборных канцэртных праграмах калектываў мастацкай творчасці не павінна перавышаць 10 хвiлiн, асобных выканаўцаў – 5 хвілін. Працягласць сольных канцэртных праграм не павінна перавышаць 80 хвілін.

13. Для ўдзелу ў фестывалi да 1 мая года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накіроўваюць заяўкі на ўдзел у фестывалі на адрас Міністэрства культуры.

14. Заяўка на ўдзел у фестывалі змяшчае:

назву рэгіёна, які прадстаўляе творчая дэлегацыя, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка творчай дэлегацыi, яго кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты;

колькасны склад і поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, іншых удзельнікаў творчай дэлегацыі);

поўную назву калектыву мастацкай творчасці;

iнфармацыю аб творчай дзейнасці калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка;

не менш за два фотаздымкі калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнічных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасці (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання).

15. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыі ў фестывалі.

16. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

17. Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымі дэлегацыямі адначасова з заяўкамі на ўдзел у фестывалі.

Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:

поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання);

аўдыязапісы і вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.

18. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

песенны фальклор;

музычна-iнструментальны фальклор;

танцавальны фальклор;

вусна-паэтычны фальклор;

народныя промыслы (рамёствы);

традыцыйны народны касцюм;

дуэт побытавых танцаў.

19. Конкурснае выступленне ацэньвае журы.

20. Крытэрыямі ацэнкi конкурснага выступлення з’яўляюцца:

выканальнiцкае майстэрства;

сцэнiчная культура;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу выконваемых твораў;

адпаведнасць выконваемых твораў узросту выканаўцаў;

арыгiнальнасць i захаванне традыцый фальклорнага мастацтва;

жанравая разнастайнасць;

захаванасць мясцовага мастацкага стылю (твораў, традыцыйных народных касцюмаў, арыгiнальных музычных iнструментаў) прадстаўляемага рэгіёна;

здольнасць да iмправiзацыi.

21. Вынікі конкурсу аб’яўляюцца ў апошні дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставінах падчас узнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю.

22. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Набыццё каштоўных прызоў ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізатараў фестывалю ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:

першай ступенi – 40 базавых велiчынь;

другой ступені – 30 базавых велiчынь;

трэцяй ступені – 20 базавых велiчынь.

23. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

24. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период