Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 81 29.10.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мінску"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ кастрычніка 2013 г. № 81 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мінску».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.10.2013 № 81

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мінску»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка- культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Комплекс вытворчых будынкаў па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай), вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000263 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе замежнага прадпрыемства «Минск Принцесс Отель».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона размяшчаецца сіметрычна на двух участках паміж чырвонымі лініямі забудовы і галоўнымі фасадамі будынкаў.

Плошча ахоўнай зоны будынка па вул. Чырвонай, 23/1 (вул. В.Харужай) складае 0,027 га.

Плошча ахоўнай зоны будынка па вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) складае 0,029 га.

8. Межамі ахоўнай зоны будынка па вул. Чырвонай, 23/1 (вул. В.Харужай) з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. В.Харужай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва- ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23, да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Чырвонай;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Чырвонай ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. В.Харужай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23;

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім, паўднёва-ўсходнім фасадах будынка па вул. Чырвонай, 23 ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Чырвонай да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. В.Харужай.

9. Межамі ахоўнай зоны будынка вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай) з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім, паўднёва-заходнім фасадах будынка па вул. Я.Коласа, 1, ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Я.Коласа;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Я.Коласа ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва- заходнім фасадзе будынка па вул. Я.Коласа, 1, да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. В.Харужай ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Я.Коласа да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Я.Коласа, 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

прыбудова будынкаў і збудаванняў;

устаноўка рэкламных шчытоў.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу навакольнай забудовы і яе кампазіцыйных асаблівасцяў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў аднолькавага рэжыму ўтрымання, якія займаюць дваровыя тэрыторыі будынкаў, што ўваходзяць у склад комплексу.

13. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы займае дваровую тэрыторыю будынка па вул. Чырвонай, 23/1 (вул. В.Харужай).

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,56 га.

14. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. В.Харужай, 1, па паўночна- заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы дваровай тэрыторыі;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй агароджам дваровай тэрыторыі, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонай, 23, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. В.Харужай, 1.

15. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы займае дваровую тэрыторыю будынка па вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай).

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 2,72 га.

16. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы вытворчага будынка ўздоўж паўночна-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыі; далей лінія, якая злучае вяршыню ўсходняга вугла гэтага вытворчага будынка і вяршыню паўночнага вугла будынка па вул. Я.Коласа, 1;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Я.Коласа, 1, па паўночна- ўсходнім фасадзе, па паўночна-заходнім тарцы будынка па вул. В.Харужай, 2, ад вяршыні паўночнага вугла будынка па вул. Я.Коласа, 1 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. В.Харужай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- заходнім тарцы будынка па вул. В.Харужай, 2, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе вытворчага будынка ўздоўж паўночна-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыі;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе вытворчага будынка ўздоўж паўночна-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыі, ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. В.Харужай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы гэтага будынка.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца дабудова будынкаў і збудаванняў вышэй за дваццаць шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



19. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, займае тэрыторыю бульвара з боку двара і з’яўляецца элементам першапачатковай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

20. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца ўздоўж дваровага фасада будынка па вул. Я.Коласа, 1.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,08 га.

21. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца ўздоўж дваровага фасада будынка па вул. Я.Коласа, 3.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,26 га.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Комплекс вытворчых будынкаў

па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай),

вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай)

у г. Мінску»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Комплекс вытворчых будынкаў

па вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В.Харужай),

вул. Я.Коласа, 1/2 (вул. В.Харужай)

у г. Мінску»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период Постановление Минтранс РБ №13 от 08.05.2014 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43