Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 82 19.12.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Будынак чыгуначнага вакзала“ на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2019 г. № 82

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 19.12.2019 № 82

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Будынак чыгуначнага вакзала на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000588 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1288 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве дадаецца.

 

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі Прывакзальнай плошчы, акружае будынак чыгуначнага вакзала з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,3 га.

9.Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай, па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай ад кропкі з каардынатамі 53.927104°, 30.339429° да кропкі з каардынатамі 53.925853°, 30.340153°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.925853°, 30.340153°да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы з каардынатамі 53.925609°, 30.339488°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.925609°, 30.339488° у створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы па паўночна-ўсходнім фасадзе, па паўночна-заходнім тарцы будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам чыгуначнага вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва- ўсходнім тарцы будынка вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы, па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка чыгуначнага вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка чыгуначнага вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы, па паўднёва-заходнім фасадзе, па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка чыгуначнага вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы і ў створы з ім да кропкі з каардынатамі 53.925961°, 30. 338592°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва- заходняга фасада будынка вакзала да кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка багажнага аддзялення на Прывакзальнай плошчы і па гэтым тарцы ад кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка багажнага аддзялення на Прывакзальнай плошчы да кропкі з каардынатамі 53.926823°, 30.338045°; далей – лінія, якая ідзе да кропкі скрыжавання з лініяй у створы з бартавым каменем праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай з каардынатамі 53.927104°, 30.339429°.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, нестацыянарных часовых канструкцый, якія загароджваюць гісторыка-культурную каштоўнасць;

усталёўка буйнапамерных (больш за 2,0 х 2,0 м, вышэй за 3,0 м) рэкламных канструкцый.

 

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11.Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях у непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з абодвух тарцоў будынка вакзала на Прывакзальнай плошчы.

Складаецца з двух участкаў аднаго рэжыму ўтрымання.

13.Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на паўночным баку Прывакзальнай плошчы.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,72 га.

14.Межамі першага ўчастка з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.927636°, 30.339150° да кропкі з каардынатамі 53.927104°, 30.339429°;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.927104°, 30.339429° да кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929° да кропкі з каардынатамі 53.927190°, 30.337262°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.927190°, 30.337262° у створы з паўночна-заходнім тарцом будынка пошты на Прывакзальнай плошчы і па гэтым тарцы; далей – лінія, якая ідзе ад вяршыні паўночнага вугла будынка пошты на Прывакзальнай плошчы да кропкі з каардынатамі 53.927636°, 30.339150°.

15.Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з паўднёвага боку Прывакзальнай плошчы.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,17 га.

16.Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка чыгуначнага вакзала да кропкі з каардынатамі 53.925609°, 30.339488°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.925609°, 30.339488° да кропкі з каардынатамі 53.925539°, 30.339097°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.925539°, 30.339097° да кропкі з каардынатамі 53.925961°, 30.338592°;

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.925961°, 30.338592° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка вакзала; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва- ўсходнім тарцы будынка вакзала да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

17.На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

надбудова будынка білетных кас і будынка багажнага аддзялення на Прывакзальнай плошчы;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55