Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 84 19.12.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)“ па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2019 г. № 84

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 19.12.2019 № 84

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык) па вул. З.Азгура, 8 з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000005 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў і аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

 

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў мяжы агароджы дворыка і плошчы забудовы будынка музея-майстэрні З.І.Азгура.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,12 га.

8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы дворыка ад кропкі з каардынатамі 53°53'58.2559''N, 27°34'43.5600''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'58.1241''N, 27°34'44.0513''Е; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53°53'57.7335''N, 27°34'44.5390''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы дворыка ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.7335''N, 27°34'44.5390''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.6755''N, 27°34'42.4972''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы дворыка ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.6755''N, 27°34'42.4972''Е, па паўднёва-заходнім фасадзе будынка музея-майстэрні З.І.Азгура;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка музея-майстэрні З.І.Азгура, па паўночна-заходняй агароджы дворыка да кропкі з каардынатамі 53°53'58.2559''N, 27°34'43.5600''Е.

9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

11.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці акружае будынак музея- майстэрні З.І.Азгура і агароджу з дворыкам з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,3 га.

12.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'58.6437''N, 27°34'43.9319''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'57.7895''N, 27°34'45.5342''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.7895''N, 27°34'45.5342''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.4581''N, 27°34'42.9528''Е;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.4581''N, 27°34'42.9528''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'58.2644''N, 27°34'40.8634''Е; далей – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Азгура да кропкі з каардынатамі 53°53'58.6437''N, 27°34'43.9319''Е.

13.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

размяшчэнне буйнапамерных (больш за 2,0 х 2,0 м, вышэй за 3,0 м) рэкламных канструкцый.

 

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з боку паўднёва-заходняга фасада будынка музея-майстэрні З.І.Азгура на тэрыторыі азелянёнага ўчастка, які прылягае да тэрыторыі водна-зялёнага дыяметра р. Свіслач.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,58 га.

15.Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Мінскводаканал» і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'53.9751''N, 27°34'37.5641''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Пуліхава ад кропкі з каардынатамі 53°53'53.9751''N, 27°34'37.5641''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'55.1566''N, 27°34'35.2458''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Пуліхава, 15, па гэтым фасадзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'55.1566''N, 27°34'35.2458''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е.

16.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ўзвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55