Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 86 03.12.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вул.Крапоткіна, 76 у г.Мінску (пачатак ХХ ст.)"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ снежня 2013 г. № 86

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вул. Крапоткіна, 76 у г. Мінску (пачатак ХХ ст.)»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вул. Крапоткіна, 76 у г. Мінску (пачатак ХХ ст.)».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.12.2013 № 86

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вул. Крапоткіна, 76 у г. Мінску (пачатак ХХ ст.)»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вул. Крапоткіна, 76 у г. Мінску (пачатак ХХ ст.)» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вул. Крапоткіна, 76 у г. Мінску (пачатак ХХ ст. ) з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 713Г000089 у адпаведнасцi з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка- культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Гліннікам Вадзімам Васільевічам па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічнай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, забеспячэння яе мэтазгоднага выкарыстання і стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 2,18 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад агароджы тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца» (далей – бальніца) па паўночным краі сквера, па бартавым камені праезду, далей – па ўмоўнай лініі, якая праходзіць паралельна паўночнаму фасаду корпуса № 5 бальніцы на адлегласці 6 м ад яго;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавым камені праезду да скрыжавання з умоўнай лініяй, якая праходзіць у створы з паўднёвым фасадам тэхнічнага збудавання, далей – на поўдзень па бартавым камені праезду, па ўмоўнай лініі, якая праходзіць паралельна паўночным фасадам корпуса № 12 і корпуса № 6 бальніцы на адлегласці 6 м ад іх;

на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі бальніцы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях;

рэканструкцыя (без павялічвання павярховасці) і рамонт існуючай нейтральнай і гістарычнай забудовы;

рэканструкцыя існуючай стацыянарнай агароджы тэрыторыі бальніцы з захаваннем гістарычнага характару;

дэмантаж дысгарманічнай забудовы;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены ў межах сучаснай тэрыторыі бальніцы.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,8 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы, усходзе і поўдні – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі бальніцы;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, далей – па агароджы тэрыторыі бальніцы з боку вул. Крапоткіна.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за пяць паверхаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, небяспечных у пажарным і выбуховым плане, якія забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт, рэканструкцыя існуючых збудаванняў без павялічвання павярховасці;

рэканструкцыя існуючай стацыянарнай агароджы тэрыторыі бальніцы;

новае будаўніцтва вышынёй да пяці паверхаў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы

(8 карпусоў) па вул. Крапоткіна, 76 у г. Мінску»



Схема межаў і рэжымаў утрымання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў інфекцыйнай бальніцы (8 карпусоў) па вул. Крапоткіна, 76 у г. Мінску»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период Постановление Минтранс РБ №13 от 08.05.2014 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №15 от 21.05.2014 Об установлении перечня автомобильных перевозчиков, обязанных выполнять автомобильные перевозки пассажиров транспортом общего пользования Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства"