Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 87 02.12.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Брацкая магіла (1941-1944 гады) па вул. Першамайская ў г. Орша Віцебскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ снежня 2013 г. № 87

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. Першамайская ў г. Орша Віцебскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. Першамайская ў г. Орша Віцебскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.12.2013 № 87

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. Першамайская ў г. Орша Віцебскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. Першамайская ў г. Орша Віцебскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. Першамайская ў г. Орша Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000119 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе Турысцка-аздараўленчага прыватнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Орша».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



6. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама стварэння ўмоў найлепшага зрокавага ўспрымання і захавання кампазіцыйна-прасторавай цэльнасці яе асяроддзя.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,02 га.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах агароджы з цагляных слупкоў з секцыямі з металу вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка- культурнай каштоўнасці;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца рамонт пакрыцця з бетоннай пліткі, усталяванне вячэрняга асвятлення.



ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,36 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія даўжынёй 70 м (пачатак 10 м на паўночны захад і 14 м на паўночны ўсход), якая ідзе паралельна мяжы ахоўнай зоны на адлегласці 10 м ад яе;

на паўднёвым захадзе – лінія даўжынёй 55 м, якая ідзе паралельна мяжы ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-заходняй мяжы зоны аховы ландшафту паралельна мяжы ахоўнай зоны да паўднёвага боку спортпляцоўкі, далей уздоўж спортпляцоўкі да паўднёва-заходняга вугла спортпляцоўкі;

на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 35 м (пачатак 10 м на паўночны захад і 14 м на паўночны ўсход), якая ідзе ад паўднёва-заходняга вугла спортпляцоўкі паралельна мяжы ахоўнай зоны.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змяненне характару ландшафту;

устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

выкананнне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту рэкамендуецца перанос танцпляцоўкі за межы зоны аховы ландшафту. Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Брацкая магіла (1941–1944 гады)

па вул. Першамайская ў г. Орша

Віцебскай вобласці»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период Постановление Минтранс РБ №13 от 08.05.2014 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №15 от 21.05.2014 Об установлении перечня автомобильных перевозчиков, обязанных выполнять автомобильные перевозки пассажиров транспортом общего пользования Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства"