Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 88 02.12.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Будынак былой пажарнай часці (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г.Сянно Віцебскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ снежня 2013 г. № 88

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Будынак былой пажарнай часці (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Віцебскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой пажарнай часці (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Віцебскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.12.2013 № 88

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой пажарнай часці (пачатак ХХ ст. ) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Віцебскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой пажарнай часці (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Віцебскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак былой пажарнай часці (пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1 у г. Сянно Віцебскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000928 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2011 г. № 1214 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 105, 5/34433).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Сенненскі раённы цэнтр гігіены і эпiдэмiялогii».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання і размешчана ў межах зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ў карыстанні дзяржаўнай установы «Сенненскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (далей – цэнтр гігіены і эпідэміялогіі).

Плошча ахоўнай зоны складае 0,05 га.

8. Межамі з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам будынка цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ад агароджы тэрыторыі парку да вугла будынка гаражоў цэнтральнага банкаўскага ўпраўлення № 218 філіяла № 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «АСБ Беларусбанк» (далей – Беларусбанк);

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка гаражоў Беларусбанка і гаспадарчых пабудоў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі;

на поўдні і на захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і (або) аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы неабходных інжынерных камунікацый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

правядзенне земляных работ без нагляду археолага або археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэррыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005);

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне гістарычнага добраўпарадкавання – адмостка і брукаванне з каменю ці бруку, каваная агароджа, ліхтары на пачатак ХХ стагоддзя.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, з улікам магчымасці будаўніцтва і рэканструкцыі на тэрыторыях з існуючай на сённяшні час забудовай.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

13. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы размешчаны з паўднёва-заходняга боку ахоўнай зоны паміж вуліцамі Савецкай і К.Маркса.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,42 га.

Межамі з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвай і ўсходняй межах ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей у створы з паўночным фасадам будынка Беларусбанка, далей па агароджы тэрыторыі Беларусбанка да бардзюра праезнай часткі вул. Савецкай; на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бардзюры вул. Савецкай на адлегласць 52 м з паўночнага боку на поўдзень;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам дома № 4 па вул. Савецкай да мяжы прысядзібнага ўчастка дома № 5 па вул. К.Маркса, далей па агароджы ўчастка дома № 5 па вул. К.Маркса да бардзюра заходняга боку вул. К.Маркса;

на захадзе – лінія, якая ідзе па бардзюры ўсходняга боку вул. К.Маркса.

14. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы размешчаны з заходняга боку ахоўнай зоны ўздоўж вуліцы К.Маркса.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,38 га.

Межамі з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым боку вул. Заслонова на адлегласць 37 м ад скрыжавання з вул. К.Маркса;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бардзюры вул. К.Маркса на адлегласць 103 м ад паўночнага боку на поўдзень;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка № 18 па вул. К.Маркса на адлегласць 37 м;

на захадзе – лінія, якая ідзе паралельна вул. К.Маркса на адлегласці 37 м ад яе да скрыжавання з вул. Заслонова.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе вышыні, матэрыял аздаблення сцен – дрэва, цэгла або тынкоўка, афарбоўка ў пастэльныя тоны, пакрыццё даху – драніца, гонт, металічнае фальцаванае;

будаўніцтва асобна стаячых сядзібных дамоў вышынёй не больш за 7 метраў, даўжынёй галоўнага фасада да 10 м, адлегласць паміж будынкамі не меней 15 м; матэрыял аздаблення сцен – дрэва, цэгла або тынкоўка, афарбаваная ў пастэльныя тоны, пакрыццё даху – дранка, гонт, металічнае фальцаванае, чарапічнае;

высечка насаджэнняў, якія скажаюць ландшафт;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, небяспечных у пажарным і выбуховым плане, якія забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый;

змена планіровачнай структуры.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца замена агароджы з бетону на драўляную па аналагах на пачатак ХХ стагоддзя. Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Будынак былой пажарнай часці

(пачатак ХХ ст.) па вул. К.Маркса, 1

у г. Сянно Віцебскай вобласці»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период Постановление Минтранс РБ №13 от 08.05.2014 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №15 от 21.05.2014 Об установлении перечня автомобильных перевозчиков, обязанных выполнять автомобильные перевозки пассажиров транспортом общего пользования Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства"