Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 88 19.12.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Руіны паравога млына“ ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2019 г. № 88

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 19.12.2019 № 88

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Руіны паравога млына ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000673 у адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 сакавіка 2019 г. № 190 «Аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу грамадзяніна Хольгера Х. Хертэля.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праектам зон аховы ўстаноўлены ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.

6.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.

 

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,25 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854 да кропкі з каардынатамі 52.844641, 27.649248;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвым краі дарогі ад кропкі з каардынатамі 52.844641, 27.649248 да кропкі з каардынатамі 52.844758, 27.647817;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.844758, 27.647817 да кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны.

ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай аховы гістарычнага ландшафту, непасрэдна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,44 га.

11.Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія правага берага р. Случ ад кропкі з каардынатамі 52.845355, 27.649913 да кропкі з каардынатамі 52.844781, 27.650216;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвым краі дарогі ад кропкі з каардынатамі 52.844781, 27.650216 да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з каардынатамі 52.844641, 27.649248;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.844641, 27.649248 да кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854 да кропкі з каардынатамі 52.845355, 27.649913.

12.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны;

ажыццяўленне дзейнасці, якая можа прывесці да навукова неабгрунтаванага змянення ландшафту.

 

 


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55