Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 9 11.02.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў" у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лютага 2020 г. № 9

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў» у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў» у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 11.02.2020 № 9

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў» у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў» у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў: сядзібны дом, фрагменты парку, агароджы і бруку сядзібы, два флігелі, руіны вінакурні, дзве стайні, руіны аранжарэі, падмуркі дома ўпраўляючага, кладоўка, гумно, руіны лядоўні, капліца, агароджа капліцы, брама, стаў (ХІХ–ХХ стагоддзі) у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000473 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў» у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае гістарычную тэрыторыю сядзібы, на якой знаходзіцца сядзібны дом, фрагменты парку, агароджы і бруку сядзібы, два флігелі, брама, вінакурня, дзве стайні, аранжарэя, дом упраўляючага, кладоўка, гумно, лядоўня, а таксама капліца, агароджа капліцы і двор капліцы-пахавальні, невядомыя падмуркі, падмуркі першай капліцы, гістарычны стаў.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з дзвух участкаў. Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 19,1 га.

8.Межамі першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй часткай агароджы сядзібы ўздоўж паўночна-ўсходняй абочыны дарогі на в. Пашкоўцы на працягу 160 м;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў перпендыкулярным напрамку да дарогі на в. Пашкоўцы на паўночны ўсход ўздоўж заходняй часткі агароджы сядзібы да кропкі

№ 15, якая знаходзіцца на адлегласці 20 м ад берага ставу, далей уздоўж берага на адлегласці 20 м ад яго, далей перпендыкулярна да паўночна-заходняй абочыны галоўнай алеі сядзібы і ўздоўж яе на працягу 20 м па кропкам № 16, 17 да кропкі № 18;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна галоўнай алеі сядзібы ад яе паўночна-заходняй абочыны на працягу 80 м і праходзіць з боку паўночнага фасаду гумна (ад кропкі № 19 да кропкі № 20);

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў перпендыкулярным напрамку дарогі на в. Пашкоўцы на паўночны ўсход ад паўднёвага вугла агароджы сядзібы на працягу каля 210 м, далей уздоўж берага става на адлегласці 20 м ад яго, далей па лініі, якая ідзе паралельна галоўнай алеі сядзібы на працягу каля 70 м і праходзіць уздоўж усходняга фасаду дысгарманічнага будынка з боку ўсходняга фасаду гумна (ад кропкі № 21 да кропкі № 22).

9.Межамі другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца лініі, якія праходзяць па агароджы капліцы-пахавальні Рэйтанаў.

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў фізічнага захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона ўключае частку былой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, участак дарогі на в. Пашкоўцы, пад’езд да капліцы-пахавальні Рэйтанаў і зону вакол яе тэрыторыі.

Ахоўная зона складаецца з чатырох участкаў. Агульная плошча ахоўнай зоны складае 26,68 га.

11.Мяжамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ламаная лінія, якая ідзе ў перпендыкулярным напрамку ад дарогі на в. Пашкоўцы на паўночны ўсход з паўднёва- ўсходняга боку жылой забудовы в. Грушаўка, далей ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку на працягу 60 м, далей праходзіць перпендыкулярена і ідзе да перасячэння з праезнай часткай дарогі на в. Пашкоўцы (ад кропкі № 10 да кропкі № 25).

12.Другі ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю на адлегласці 4 м абапал дарогі паміж сядзібай і дарогай Ляхавічы-Пашкоўцы ад дарогі Ляхавічы-Нача да в. Пашкоўцы (ад кропак № 8, 9 да кропак № 23, 24).

13.Трэці ўчастак ахоўнай зоны ўключае:

тэрыторыю на адлегласці 4 м вакол дарогі на капліцу-пахавальню Рэйтанаў; тэрыторыю на адлегласці 10 м вакол агароджы капліцы-пахавальні, уключая

тэрыторыю другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – зямельны ўчастак капліцы-пахавальні;

тэрыторыю на адлегласці 4 м абапал рэшткаў старой дарогі, якая знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад капліцы-пахавальні (тэрыторыя, абмежаваная кропкамі № 1–7).

14.Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

15.На тэрыторыі першага, другога і трэццяга ўчасткаў ахоўнай зоны забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўленчай рэканструкцыі элементаў

кампазіцыі сядзібы і малых архітэктурных форм, якія гістарычна звязаны з гісторыка- культурнай каштоўнасцю ў адпаведнасці з архіўна-бібліяграфічнымі матэрыяламі;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выканання таксацыі насаджэнняў і без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў;

страта аўтэнтычнага «брукавага» пакрыцця гістарычных вуліц, якія захаваліся; пракладка інжынерных камунікацый з пашкоджаннем зялёных насаджэнняў і

«брукавага» пакрыцця гістарычных вуліц;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных вуліц; змена характару ландшафту;

высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей); пракладка новых вуліц і дарог.

16.На тэрыторыі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўленчай рэканструкцыі элементаў сядзібы (абавязкова на месцы іх ранейшага існавання) і малых архітэктурных форм, якія гістарычна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і якія тэматычна не звязаны з гісторыка- культурнай каштоўнасцю;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выканання таксацыі насаджэнняў, без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і не ў адпаведнасці з гісторыка-архіўнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі;

высечка дрэў (акрамя санітарных рубак); страта аўтэнтычнага «брукавага» пакрыцця;

пракладка інжынерных камунікацый, якія не звязаны з выкарыстаннем гісторыка- культурнай каштоўнасці;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое вядзе да пагаршэння ўмоў ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

работы, якія вядуць да павелічэння аб’емна-прасторавага рашэння існуючых дысгарманічных будынкаў (неабходна забяспечыць паэтапны вынас дысгарманічных будынкаў).

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

17.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага акружэння і прасторавай структуры для замацавання значэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Складаецца з дзвух ўчасткаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 5,74 га.

18.Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняму боку дарогі на вёску Пашкоўцы (ад кропкі № 10 на паўночны захад на працягу 130 м);

на паўночным захадзе – ламаная лінія, якая ідзе перпендыкулярна праезнай часткі дарогі на вёску Пашкоўцы ў паўночна-ўсходнім напрамку на працягу 58 м;

на паўднёвым усходзе і поўначы – ламаная лінія, якая ідзе перпендыкулярна праезнай часткі дарогі на вёску Пашкоўцы ў паўночна-ўсходнім напрамку і супадае з мяжой прыватнай забудовы в. Грушаўка (ад кропкі № 10, праз кропкі № 11, 12).

19.Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў перпендыкулярным напрамку дарогі на в. Пашкоўцы на паўночны ўсход ад паўднёвага вугла агароджы сядзібы на працягу каля 150 м да берага става (ад кропкі № 21);

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняму берагу вадаскіднага каналу ад праезнай часткі дарогі на в. Пашкоўцы да паўднёвага берага става.

20.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад і мастоў; змяненне існуючага рэльефа;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэр’ялаў (дрэва, палявы камень, цэгла, гонт, бляха, драўляная шалёўка сцен), памераў будынкаў (памеры ў плане 7–8 х 10–12 м, вышыня не больш за 8 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху) і без характэрных архітэктурных прыёмаў;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21.Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ланшафту складаецца з трох участкаў. Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 89,23 га.

22.Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на поўначы – лінія, якая праходзіць па паўднёвай абочыне дарогі Ляхавічы-Нача; на захадзе – лінія, якая супадае з узлескам лясного масіву;

на поўдні – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы і другога ўчастка ахоўнай зоны;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяже першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей па заходняй мяже другога ўчастка ахоўнай зоны.

23.Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на поўначы – лінія, якая праходзіць па паўднёвай абочыне дарогі Ляхавічы-Нача;

на захадзе – лінія, якая супадае з паўднёва-ўсходняй межай першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняму берагу вадаскіднага каналу, далей па мяжы няўдобіцы;

на поўдні –  лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй абочынай дарогі на в. Пашкоўцы.

24.Межамі трэццяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўночным захадзе – ламаная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй мяжы пятага участка ахоўнай зоны;

на паўднёвым захадзе і поўдні – ламаная лінія, якая ідзе па ўзлеску ляснога масіву, далей па паўночна-заходняму берагу вадаскіднага каналу;

на поўначы і паўночным захадзе – лінія, якая супадае з паўднёва-заходняй абочынай дарогі на в. Пашкоўцы.

25.У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя элементаў добраўпарадкавання і азелянення;

высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей, акрамя санітарных рубак); змяненне існуючага рэльефу.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55 Постановление Минтранс РБ №18 от 15.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июня 2001 г. № 12