Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 9 22.02.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку" ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2021 г. № 9

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку» ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку» ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 22.02.2021 № 9

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку» ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку» ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку» ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000656 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах фрагментаў парка XIX стагоддзя з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,49 га.

Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе з боку паўночна-заходняга фасада будынка лядоўні на паўночны ўсход ад кропкі 1 з каардынатамі 53°58'23.9233''N, 27°07'42.6823''Е да кропкі 2 з каардынатамі 53°58'26.5741''N, 27°07'44.9957''Е; далей уздоўж існуючай гістарычнай падпорнай сценкі да кропкі 3 з каардынатамі 53°58'27.4154''N, 27°07'44.9434''Е; далей на поўнач па пешаходнай дарожцы ўздоўж шматкватэрнага жылога дома да кропкі 4 з каардынатамі 53°58'29.0309''N, 27°07'47.1439''Е;

на поўначы, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па бартавым камені паўднёва-заходняга боку праезда ўздоўж паўднёвага фасада будынкаў дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа» (далей – школа) і ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» (далей – каледж) ад кропкі 4 да кропкі 5 з каардынатамі 53°58'27.1166''N, 27°07'52.0228''Е; далей на паўночны ўсход па бартавым камені паўднёва-ўсходняга боку праезда ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка каледжа да кропкі 6 з каардынатамі 53°58'28.0212''N, 27°07'53.2880''Е; далей на ўсход уздоўж паўднёва-заходняй агароджы спартыўнай пляцоўкі да кропкі 7 з каардынатамі 53°58'25.3281''N, 27°08'00.0854''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночным, паўночна-ўсходнім баку праезнай часткі вул. Міра ад кропкі 7 да кропкі 8 з каардынатамі 53°58'26.3053''N, 27°07'54.1608''Е; далей на паўднёвы захад па паўночна-заходнім агароджам сядзібных зямельных участкаў да кропкі 9 з каардынатамі 53°58'22.2330''N, 27°07'49.9219''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на захад па паўночна-ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 16/1 ад кропкі 9 да кропкі 10 з каардынатамі 53°58'23.8538''N, 27°07'47.1827''Е; далей на паўднёвы захад па паўночна-заходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 16/1 і ў створы з ёй да кропкі 11 з каардынатамі 53°58'22.4981''N, 27°07'44.1598''Е; далей на захад па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку плошчы да кропкі 1.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных аб’ектаў, гістарычнай планіроўкі пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, выкананага на падставе навукова-даследчых вышуканняў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

навукова неабгрунтаваная змена ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей;

пракладка наземных інжынерных камунікацый;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак) без іх наступнага аднаўлення;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

транзітны праезд праз тэрыторыю вялікагрузнага транспарту;

правядзенне земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 9,99 га.

11.Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад па бартавым камені паўднёва-заходняга боку праезда ад паўднёвага фасада будынка школы ад кропкі 4 з каардынатамі 53°58'29.0309''N, 27°07'47.1439''Е да кропкі 14 з каардынатамі 53°58'29.8741''N, 27°07'45.3901''Е; далей на паўночны-ўсход ад кропкі 14 па паўночна- заходнім краі праезнай часткі вул. Школьнай, далей па паўночна-заходнім краі праезнай часткі вул. Студэнцкай да кропкі 15 з каардынатамі 53°58'32.6496''N, 27°07'51.9853''Е;

на поўначы, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 15 да кропкі 16 з каардынатамі 53°58'31.5457''N, 27°07'55.3849''Е; далей уздоўж паўночна- ўсходняй агароджы спартыўнай пляцоўкі па вул. Паркавай да кропкі 17 з каардынатамі 53°58'26.3253''N, 27°08'05.3576''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 17 уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Паркавай да кропкі 12 з каардынатамі 53°58'15.9847''N, 27°07'53.0855''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 12 уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Паркавай да кропкі 13 з каардынатамі 53°58'23.4735''N, 27°07'39.7171''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 13 уздоўж шматкватэрных жылых будынкаў да кропкі 3 з каардынатамі 53°58'27.4154''N, 27°07'44.9434''Е; далей па лініі, якая супадае з мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці: па лініі, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 3 уздоўж існуючай гістарычнай падпорнай сценкі да кропкі 2 з каардынатамі 53°58'26.5741''N, 27°07'44.9957''Е; далей на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-заходняга фасада будынка лядоўні да кропкі 1 з каардынатамі 53°58'23.9233''N, 27°07'42.6823''Е; далей на ўсход у створы па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку плошчы ад кропкі 1 да кропкі 11 з каардынатамі 53°58'22.4981''N, 27°07'44.1598''Е; далей на паўночны ўсход у створы з паўночна-заходняй агароджай зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 16/1 да кропкі 10 з каардынатамі 53°58'23.8538''N, 27°07'47.1827''Е; далей на паўднёвы ўсход па паўночна- ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 16/1 да кропкі 9 з каардынатамі 53°58'22.2330''N, 27°07'49.9219''Е; далей на поўнач па заходняй, паўночна-заходняй агароджах сядзібных зямельных участкаў ад кропкі 9 да кропкі 8 з каардынатамі 53°58'26.3053''N, 27°07'54.1608''Е; далей на паўночны ўсход па паўночна-ўсходняй, паўночнай агароджах зямельных участкаў ад кропкі 8 да кропкі 7 з каардынатамі 53°58'25.3281''N, 27°08'00.0854''Е; далей на захад уздоўж паўднёва-заходняй агароджы спартыўнай пляцоўкі ад кропкі 7 да кропкі 6 з каардынатамі 53°58'28.0212''N, 27°07'53.2880''Е; далей на паўднёвы захад па бартавым камені паўднёва-ўсходняга боку праезда ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка каледжа да кропкі 5 з каардынатамі 53°58'27.1166''N, 27°07'52.0228''Е; далей на паўночны захад па бартавым камені паўднёва- заходняга боку праезда ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка каледжа і школы да вул. Школьнай да кропкі 4.

12.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

павелічэнне вышыні існуючых сярэднепавярховых будынкаў і тэхнічных збудаванняў;

высечка дрэў на тэрыторыі, якая прылягае да шматкватэрных жылых будынкаў, аб’ектаў грамадзянскагя прызначэння і да вул. Паркавай (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак) без іх наступнага аднаўлення;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку»

ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці


Другие НПА

Постановление Мин СХ РБ №14 от 25.02.2021 Об утверждении Ветеринарно-санитарных правил по профилактике, диагностике и ликвидации эхинококкоза животных Постановление РБ №16 от 18.03.2021 О конкурсе по выбору исполнителей мероприятий Постановление Минобразования РБ №50 от 19.03.2021 О проведении централизованного тестирования по учебным предметам в 2021 году Постановление Мин СХ РБ №19/26/20 от 23.03.2021 О признании утратившим силу постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Комитета по стандартизации, метрологии и сертификации при Совете Министров Республики Беларусь, Министерства здравоохранения Республики Беларусь и Министерства торговли Республики Беларусь от 16 марта 2006 г. № 22/12/13/7 Решение Минский горисполком №813 от 18.03.2021 О наделении должностных лиц полномочиями Решение Ганцевичский райсовет №148 от 26.03.2021 О предоставлении льгот по налогам, сборам (пошлинам) Решение Лунинецкий райисполком №466 от 23.03.2021 О наделении полномочиями Решение Ивановский райсовет №142 от 23.03.2021 О предоставлении льгот по налогам, сборам (пошлинам) Решение Ляховичский райисполком №248 от 22.03.2021 О наделении полномочиями Решение Дрогичинский райсовет №164 от 26.03.2021 О делегировании права на предоставление льгот