Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 90 28.12.2016 Аб устанаўленні формы ахоўнага абавязацельства

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 снежня 2016 г. № 90

Аб устанаўленні формы ахоўнага абавязацельства

На  падставе  пункта  1  артыкула  121  Кодэкса  Рэспублікі  Беларусь  аб  культуры Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Устанавiць форму ахоўнага абавязацельства згодна з дадаткам.

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Мiнiстр Б.У.Святлоў


УЗГОДНЕНА

Старшыня

Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

А.В.Ліс

15.12.2016


УЗГОДНЕНА

Старшыня

Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

М.М.Шарснёў

15.12.2016
 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік

15.12.2016


УЗГОДНЕНА

Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

У.В.Краўцоў

15.12.2016
 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

У.В.Даманеўскі

15.12.2016


УЗГОДНЕНА

Старшыня

Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

С.Б.Шапіра

15.12.2016

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

А.В.Шорац

15.12.2016

 

Дадатак

да пастановы Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

28.12.2016 № 90

 

Месца для штампа мясцовага выканаўчага i распарадчага органа або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай


Форма


АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА

№        ад       

(нумар i дата рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства)

1.Матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць (далей – гiсторыка-культурная каштоўнасць):       

(назва згодна з Дзяржаўным спiсам

гiсторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь)

2.Шыфр             

3.Месца знаходжання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi    

4.Катэгорыя

5.

(назва прававога акта, якім нададзены статус гісторыка-культурнай

каштоўнасці, і дзяржаўнага органа, які яго прыняў, дата і нумар)

6.Форма    ўласнасцi,     у     якой     знаходзiцца     гiсторыка-культурная каштоўнасць     

(дзяржаўная (рэспублiканская або камунальная), прыватная)

7.Уласнiк (карыстальнiк) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (далей – уласнiк (карыстальнік))        

(поўная назва юрыдычнай асобы або прозвiшча,

уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка)

8.Уласнiк (карыстальнік) абавязаны:

8.1.забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

8.2.захоўваць у цэласнасцi калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

8.3.забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя па даручэннi (узгадненнi) Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

8.4.прадстаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гiсторыка- культурнай каштоўнасцi на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

8.5.паведамляць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню  аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць  захаванню  гiсторыка- культурнай каштоўнасцi, не пазней за тры каляндарныя днi з дня выяўлення гэтых акалiчнасцей;

8.6.забяспечыць усталяванне на нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

8.7.пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на гiсторыка- культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня пераходу права перадаць пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новаму ўласнiку (карыстальнiку).

9.Уласнiку (карыстальніку) вядома аб тым, што:

9.1.навукова-даследчыя i праектныя работы на гiсторыка-культурнай каштоўнасці могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасці, які выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;

9.2.забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя i праектныя работы без дазволу на выкананне навукова- даследчых i праектных работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай    каштоўнасцi    без    узгаднення    з    мясцовымi    выканаўчымi    i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гiсторыка- культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць рухомую гiсторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам i воiнскiм фармiраванням Рэспублiкi Беларусь;

9.3.усе вiды работ у зонах аховы нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, вызначаных праектам зон аховы нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, які зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

9.4.праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, за выключэннем помнiкаў археалогii, узгадняецца з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;

9.5.праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;

9.6.для гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаны наступныя iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання          

(вызначаюцца

адметныя вартасцi, элементы, дэталi, археалагiчныя аб’екты i iнш., якiя падлягаюць

ахове асобна, i (або) умовы выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi)

9.7.устаноўлены наступны парадак прадстаўлення доступу да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам             

(па дамоўленасцi з мясцовымi

выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню)

9.8.пры ажыццяўленнi дзейнасцi на тэрыторыi нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы не павiнна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку стварэнне перашкод для вiзуальнага ўспрымання  iх аб’ёмна-прасторавых  асаблiвасцей, элементаў i  дэталей архiтэктурнага дэкору;

9.9.пры будаўнiцтве капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыi нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама пры размяшчэннi на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб’ектаў гандлю i нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання павiнны ўлiчвацца традыцыйныя сiлуэт i планiровачная структура населенага пункта;

9.10.сродкi вонкавай рэкламы, якiя размяшчаюцца на нерухомых гiсторыка- культурных каштоўнасцях, iх тэрыторыях i ў зонах iх аховы, не павiнны ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору гэтых нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

9.11.на помнiках архiтэктуры сродкi вонкавай рэкламы павiнны размяшчацца, як правiла, асобнымi лiтарамi, знакамi i (або) iншымi выявамi.

10.У выпадку надзвычайных  сiтуацый  або  ўзброенага  канфлiкту,  у  тым  лiку за межамi Рэспублiкi Беларусь       

(парадак падрыхтоўкi i правядзення

эвакуацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiм пагражае знiшчэнне)

11.Уласнiк (карыстальнік) абавязуецца выконваць вызначаныя ў дадзеным ахоўным абавязацельстве  ўмовы  ўтрымання  i  выкарыстання  гiсторыка-культурнай  каштоўнасцi, а таксама патрабаваннi па забеспячэннi яе захавання.

12.Невыкананне ўласнiкам (карыстальнікам) узятых на сябе абавязацельстваў, вызначаных дадзеным ахоўным абавязацельствам, цягне за  сабой  адмiнiстрацыйную або крымiнальную адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

13.Уласнiк (карыстальнік)             

(назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвiшча,

уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) кiраўнiка юрыдычнай асобы або

прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым

лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, дадзеныя дакумента, якi сведчыць пра асобу)

14.Адрас             месца   знаходжання   (месца жыхарства)       уласнiка

(карыстальніка)         

15.Тэлефон уласнiка (карыстальніка)               

16.Подпiс уласнiка (карыстальніка)    

М.П.

17.      

(прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)

асобы, якая запоўнiла ахоўнае абавязацельства)

18.Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў 2 экзэмплярах.

19.Экзэмпляр           

(назва (імя) уласнiка (карыстальнiка)


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №3 от 28.02.2017 О введении в 2017 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования Постановление Минтранс РБ №7 от 24.03.2017 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №8 от 24.03.2017 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 7 сентября 2006 г. № 34 Постановление Минтранс РБ №10 от 03.04.2017 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 февраля 2017 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №11 от 04.04.2017 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 мая 2006 г. № 13 Постановление Минтранс РБ №13 от 13.04.2017 О некоторых вопросах осуществления мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №20 от 10.05.2017 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 13 апреля 1999 г. № 69-Ц Постановление Минтранс РБ №21/86 от 15.05.2017 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Комитета по архивам и делопроизводству при Совете Министров Республики Беларусь от 28 ноября 2005 г. № 66/8 Постановление Минтранс РБ №38 от 30.12.2016 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 июля 2008 г. № 81 Постановление Минтранс РБ №24 от 13.06.2017 О внесении дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июля 2001 г. № 16