Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 91 28.12.2012 Аб зацверджанні Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб'ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ снежня 2012 г. № 91 Аб зацверджанні Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей

На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», і ў выкананне пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2012 г. № 1105 «Об утверждении перечня мероприятий технического (технологического, поверочного) характера» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Б.У.Святлоў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.12.2012 № 91 ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак ажыццяўлення агляду нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – агляд).

2. Агляд ажыццяўляецца службовымі асобамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – спецыялісты) адзін раз у тры гады (пры неабходнасці) або пры атрыманні інфармацыі аб парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Асноўнай мэтай агляду з’яўляецца ацэнка выканання ўласнікамі (уладальнікамі) нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці) або ўладальнiкамі зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiкі археалогii, патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей.

4. Агляд можа ажыццяўляцца на падставе:

плана, які зацвярджаецца на квартал намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь па напрамку дзейнасці;

рашэння намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь па напрамку дзейнасці, вынесенага па інфармацыі аб парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, якая можа быць атрымана са сродкаў масавай інфармацыі, з глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, прадстаўлена ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь юрыдычнымі або фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у пісьмовай або вуснай форме.

5. Да ажыццяўлення агляду спецыялістамі праводзіцца работа па збору інфармацыі аб наяўнасці ахоўнага абавязацельства, пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці, дазволаў Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка- культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

6. Пры ажыццяўленні агляду аналізуецца тэхнічны стан, ступені і характар змяненняў гісторыка-культурнай каштоўнасці, праводзіцца фота- і відэаздымка, складаюцца схематычныя замалёўкі, схемы і чарцяжы і іншае.

7. Па выніках агляду складаецца акт агляду гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – акт), які павінен змяшчаць:

дату ажыццяўлення агляду і месца складання акта;

пасаду, прозвішча і ініцыялы спецыялістаў, якія ажыццяўлялі агляд;

прозвішча і ініцыялы ўласніка (уладальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii;

падставы для ажыццяўлення агляду;

назву і кароткае апісанне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

інфармацыю аб апошнім аглядзе і тэхнічным стане гісторыка- культурнай каштоўнасці на час такога агляду;

тэхнічны стан;

ступень і характар змянення гісторыка-культурнай каштоўнасці;

у выпадку выяўлення парушэнняў патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей указваецца характар парушэнняў і акты заканадаўства, патрабаванні якіх парушаны.

Да акта прыкладаюцца матэрыялы фота- і відэаздымкі, схематычныя замалёўкі, схемы, чарцяжы і іншае.

8. Акт складаецца ў адным экзэмпляры і падпісваецца спецыялістамі, якія ажыццяўлялі агляд.

9. Спецыялісты абагульняюць вынікі аглядаў і забяспечваюць інфармаванне ўласнікаў (уладальнікаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей або ўладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiк археалогii, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, аб тыповых парушэннях заканадаўства ў сферы аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей, якія былі выяўлены ў ходзе аглядаў.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №61 от 10.12.2012 О внесении изменений и дополнений в авиационные правила "Государственная регистрация и сертификация аэродромов гражданской авиации и аэропортовой деятельности в Республике Беларусь" Постановление Минтранс РБ №4 от 25.02.2013 О введении в 2013 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования Постановление Минтранс РБ №3 от 20.02.2013 Об утверждении Инструкции о порядке перечисления в 2013 году в бюджет средств за выполненные государственным учреждением "Транспортная инспекция Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь" работы (оказанные услуги) на договорной основе Приказ Минтранс РБ №577-Ц от 30.11.2012 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2013 год Постановление Минтранс РБ №5 от 28.02.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 31 декабря 2010 г. № 106 Постановление Минтранс РБ №10 от 09.04.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 1 сентября 2011 г. № 52 Постановление Минтранс РБ №12 от 03.05.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 сентября 2005 г. № 56 Постановление Минтранс РБ №16 от 07.06.2013 О некоторых вопросах пользования платными автомобильными дорогами Постановление Минтранс РБ №23 от 28.06.2013 Об установлении перечня топливных карт, посредством которых взимается плата за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам в режиме оплаты по факту, предоплаты и залоговая стоимость устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2013 О внесении изменений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь