Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 99 31.12.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Рэшткі касцёла" ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2019 г. № 99

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

31.12.2019 № 99

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Рэшткі касцёла» ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Рэшткі касцёла ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці з'яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 512Г000455 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыі».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыі, якая гістарычна звязана з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і стварэння спрыяльных умоў для яе візуальнага ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,71 га.

8.Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе на адлегласці 114,6 м ад паўночнай абочыны вул. Лясной на поўнач і на адлегласці 12,6 м ад заходняй абочыны вул. Савецкай даўжынёй 61,6 м у заходнім напрамку (на адлегласці 1,9 м ад верху адхону), далей даўжынёй 27,1 м па верху адхону (ад кропкі з каардынатамі 54.012212 N, 31.193126 E да кропкі з каардынатамі 54.012572 N, 31.194494 E);

на ўсходзе – ламаная лінія, якая ідзе ў перпендыкулярным напрамку адхону даўжынёй 68,17 м на паўднёвы ўсход, далей даўжынёй 11 м у паўднёва-заходнім напрамку да вугла гаспадарчай пабудовы, размешчанай з боку паўночнага фасада касцёла, далей даўжынёй 46,5 м у створы з усходняй сцяной гаспадарчай пабудовы з водступам на 5,6 м ад заходняга фасада жылога будынка № 15 па вул. Лясной у створы з агароджай сядзібнага ўчастка да кропкі скрыжавання з праезнай часткай вул. Лясной (ад кропкі з каардынатамі 54.012572 N, 31.194494 E праз кропку з каардынатамі 54.012007 N, 31.194896 E да кропкі з каардынатамі 54.011557 N, 31.194913 E);

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай абочыны вул. Лясной даўжынёй 61,5 м ад вугла агароджы з боку ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці (ад кропкі з каардынатамі 54.011557 N, 31.194913 E да кропкі з каардынатамі 54.011331 N, 31.194132 E);

на захадзе – лінія, якая ідзе даўжынёй 21,71 м і далей даўжынёй 26,13 м у створы з агароджай тэрыторыі будынка для правядзення службаў, які знаходзіцца з боку заходняга фасада касцёла, далей у паўночна-заходнім напрамку даўжынёй 47 м паралельна грунтовай дарозе ў створы з усходняй лініяй агароджы зямельнага ўчастка жылога будынка № 9 па вул. Савецкай, далей 48,82 м у створы з паўночнай агароджай і ў створы з паўночнымі фасадамі гаспадарчых пабудоў зямельнага ўчастка жылога будынка № 9 па вул. Савецкай, далей у паўночна-заходнім напрамку 38,8 м (ад кропкі з каардынатамі 54.011331 N, 31.194132 E праз кропкі з каардынатамі 54.011504 N, 31.194017 E, 54.012079 N, 31.194103 E, 54.011991 N, 31.193373 E да кропкі з каардынатамі 54.012255 N, 31.193306 E).

9.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю былых касцёльных могілак, абмежаваную лініяй, якая ідзе на адлегласці 114,6 м ад паўночнай абочыны вул. Лясной на поўнач і на адлегласці 12,6 м ад заходняй абочыны вул. Савецкай даўжынёй 61,6 м у заходнім напрамку (на адлегласці 1,9 м ад верху адхону), далей уздоўж мясцовага праезду з боку заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці да паўночнай мяжы зямельнага ўчастка жылога будынка № 9 па вул. Савецкай, далей 48,82 м у створы з паўночнай агароджай і ў створы з паўночнымі фасадамі гаспадарчых пабудоў зямельнага ўчастка жылога будынка № 9 па вул. Савецкай, далей у паўночна-заходнім напрамку 38,8 м.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя гістарычнага аднаўлення страчаных

будынкаў і збудаванняў ці нерэалізаваных праектаў, якія гістарычна звязаны з гісторыка- культурнай каштоўнасцю;

знос або дэмантаж старых надмагільных помнікаў, маючых мастацкія або гістарычныя вартасці, і пахаванняў на тэрыторыі былых касцёльных могілак, новыя пахаванні;

змена характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);

пракладка транспартных камунікацый;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка- культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія вядуць да змянення гістарычнай планіроўкі (у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў і іншае) і пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

знішчэнне гістарычнага будынка для правядзення службаў і яго рэканструкцыя не ў адпаведнасці з гісторыка-архіўнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі і (або) без аднаўлення аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння;

рэканструкцыя агароджы вакол зямельнага ўчастка касцёла не ў адпаведнасці з архіўна-бібліяграфічнымі матэрыяламі;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

12.Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,48 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці з'яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходняй абочынай праезнай часткі вул. Савецкай даўжынёй 114,6 м (ад кропкі з каардынатамі 54.012212 N, 31.193126 E да кропкі з каардынатамі 54.011211 N, 31.193641 E);

на поўначы – лінія даўжынёй 12,6 м, якая ідзе перпендыкулярна праезнай частцы дарогі па вул. Савецкай (ад кропкі з каардынатамі 54.012212 N, 31.193126 E да кропкі з каардынатамі 54.012255 N, 31.193306 E);

на ўсходзе – лінія даўжынёй 38,8 м, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку, далей даўжынёй 48,82 м у створы з паўночнымі фасадамі гаспадарчых пабудоў і паўночнай агароджай зямельнага ўчастка жылога будынка № 9 па вул. Савецкай, далей даўжынёй 47 м паралельна грунтовай дарозе і ў створы з усходняй лініяй агароджы зямельнага ўчастка жылога будынка № 9 па вул. Савецкай, далей даўжынёй 26,13 м і 21,71 м у створы з паўночнай і заходняй лініямі агароджы будынка для правядзення службаў, які знаходзіцца з боку заходняга фасада касцёла, да кропкі скрыжавання з праезнай часткай вул. Лясной (ад кропкі з каардынатамі 54.012255 N, 31.193306 E, 54.011991 N, 31.193373 E, 54.012079 N, 31.194103 E, 54.011504 N, 31.194017 E да кропкі з каардынатамі 54.011331 N, 31.194132 E);

на поўдні – лінія даўжынёй 38 м, якая ідзе ў створы з праезнай часткай па вул. Лясной да кропкі яе скрыжавання з праезнай часткай вул. Савецкай (ад кропкі з каардынатамі 54.011211 N, 31.193641 E да кропкі з каардынатамі 54.011331 N, 31.194132 E).

13.Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,39 га.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на захадзе – лінія даўжынёй 46,5 м, якая ідзе ў створы з заходняй агароджай зямельнага ўчастка жылога будынка № 15 па вул. Лясной, далей у створы з усходняй сцяной гаспадарчай пабудовы з боку паўночнага фасада касцёла, далей даўжынёй 11 м і 68,17 м у створы з заходняй агароджай зямельнага ўчастка жылога будынка № 15 па вул. Лясной да кропкі скрыжавання з адхонам (ад кропкі з каардынатамі 54.012572 N, 31.194494 E праз кропку з каардынатамі 54.012007 N, 31.194896 E да кропкі з каардынатамі 54.011557 N, 31.194913 E);

на поўначы – лінія даўжынёй 25,18 м, якая праходзіць у створы з адхонам, які ідзе на адлегласці 115 м на поўнач ад праезнай часткі вул. Лясной (ад кропкі з каардынатамі 54.012572 N, 31.194494 E да кропкі з каардынатамі 54.012591 N, 31.194639 E);

на ўсходзе – лінія даўжынёй 116,9 м, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку ў створы з агароджай зямельнага ўчастка жылога будынка № 13 па вул. Лясной на адлегласці 4,2 м ад усходняга фасада гэтага будынка, далей да кропкі скрыжавання з праезнай часткай вул. Лясной (ад кропкі з каардынатамі 54.012591 N, 31.194639 E да кропкі з каардынатамі 54.011782 N, 31.195682 E);

на поўдні – лінія даўжынёй 49 м, якая ідзе ў створы з праезнай часткай вул. Лясной паралельна паўднёвым фасадам жылых будынкаў № 13 і № 15 па вул. Лясной на адлегласці 11 м ад іх на паўднёвы ўсход (ад кропкі з каардынатамі 54.011782 N, 31.195682 E да кропкі з каардынатамі 54.011557 N, 31.194913 E).

14.Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,81 га.

Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці з'яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходнім бокам праезнай часткі вул. Савецкай даўжынёй 62,9 м уздоўж заходніх фасадаў жылых будынкаў № 11 і № 13 па вул. Савецкай (ад кропкі з каардынатамі 54.011184 N, 31.193724 E да кропкі з каардынатамі 54.010675 N, 31.194089 E);

на поўначы – лінія даўжынёй 130,9 м, якая ідзе ў створы з паўднёвым бокам праезнай часткі вул. Лясной ад перасячэння з вул. Савецкай (ад кропкі з каардынатамі 54.011711 N, 31.195554 E да кропкі з каардынатамі 54.011184 N, 31.193724 E);

на ўсходзе – лінія даўжынёй 63,3 м, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам гаспадарчай пабудовы зямельнага ўчастка жылога будынка № 18 па вул. Лясной, далей у створы з усходняй агароджай зямельнага ўчастка ў паўднёва-ўсходнім напрамку (ад кропкі з каардынатамі 54.011711 N, 31.195554 E да кропкі з каардынатамі 54.011152 N, 31.195924 E);

на поўдні – лінія даўжынёй 128,8 м, якая ідзе ў створы з паўднёвай агароджай зямельных участкаў жылых будынкаў № 16 і № 18 па вул. Лясной і ў створы з паўднёвым фасадам жылога будынка № 13 па вул. Савецкай і з паўднёвым фасадам гаспадарчай пабудовы будынка № 13 па вул. Савецкай (ад кропкі з каардынатамі 54.010675 N, 31.194089 E да кропкі з каардынатамі 54.011152 N, 31.195924 E).

15.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вільчака даху без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і недапушчэння пагаршэння ўмоў яе ўспрымання;

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і недапушчэння пагаршэння ўмоў яе ўспрымання (вышыня рэканструяваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўня зямлі да вільчака даху);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычнай вуліцы – вул. Лясной;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55 Постановление Минтранс РБ №18 от 15.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июня 2001 г. № 12