Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление Минобразования РБ 175 04.11.2019 Аб змяненні некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2019 г. № 175

Аб змяненні некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

На падставе часткі другой пункта 3 артыкула 201 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Унесці змяненні ў наступныя пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

1.1.у пастанове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2014 г. № 133 «Аб        зацвярджэнні  і ўвядзенні ў дзеянне тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей) сярэдняй спецыяльнай адукацыі»:

1.1.1.у тыпавым вучэбным плане па спецыяльнасці 2-17 01 01 «Акцёрскае мастацтва (па напрамках)», напрамак спецыяльнасці 2-17 01 01-01 «Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно)» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у дзённай форме атрымання адукацыі (на аснове агульнай базавай адукацыі), зацверджаным дадзенай пастановай, у назве кваліфікацыі спецыяліста слова «Артыст» замяніць словам «Акцёр»;

1.1.2.у тыпавым вучэбным плане па спецыяльнасці 2-17 01 01 «Акцёрскае мастацтва (па напрамках)», напрамак спецыяльнасці 2-17 01 01-01 «Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно)» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у дзённай форме атрымання адукацыі (на аснове агульнай сярэдняй адукацыі), зацверджаным дадзенай пастановай, у назве кваліфікацыі спецыяліста слова «Артыст» замяніць словам «Акцёр»;

1.2. у тыпавым вучэбным плане па спецыяльнасці 2-17 01 01 «Акцёрскае мастацтва (па напрамках)», напрамак спецыяльнасці 2-17 01 01-01 «Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно)» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у дзённай форме атрымання адукацыі (на аснове агульнай базавай адукацыі 2 гады 10 месяцаў), зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2017 г. № 140, у назве кваліфікацыі спецыяліста слова «Артыст» замяніць словам «Акцёр».

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          І.В.Карпенка

УЗГОДНЕНА

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь


Другие НПА

Постановление Минздрав РБ №110 от 29.11.2019 Об утверждении клинического протокола Решение Малоритский райисполком №1178 от 07.10.2019 Об изменении решения Малоритского районного исполнительного комитета от 20 июня 2014 г. № 752 Решение Ляховичский райисполком №1064 от 20.11.2019 О планово-расчетных ценах на 2020 год Решение Ганцевичский райисполком №1057 от 20.11.2019 Об утверждении планово-расчетных цен на 2020 год Решение Ивановский райисполком №1214 от 21.11.2019 Об установлении планово-расчетных цен на единицу предоставляемых жилищно-коммунальных услуг на 2020 год Решение Пинский райисполком №1391 от 19.11.2019 Об установлении планово-расчетных цен на единицу предоставляемых жилищно-коммунальных услуг на 2020 год Решение Лунинецкий райисполком №1673 от 18.11.2019 Об изменении решения Лунинецкого районного исполнительного комитета от 1 апреля 2016 г. № 419 Решение Лиозненский райисполком №816 от 15.11.2019 Об организации оплачиваемых общественных работ в 2020 году Решение Лепельский райисполком №1136 от 15.11.2019 Об утверждении планово-расчетных цен на жилищно-коммунальные услуги на 2020 год Решение Поставский райисполком №1134 от 19.11.2019 О месячной норме участия безработных в оплачиваемых общественных работах в 2020 году