Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление Минобразования РБ 197 15.07.2020 Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 ліпеня 2020 г. № 197

Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі

На падставе пункта 9 артыкула 279 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць:

вучэбны план цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі (дадаецца);

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннем слыху (дадаецца);

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі зроку (дадаецца);

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (дадаецца);

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) (дадаецца);

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату (дадаецца);

вучэбны план спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю (дадаецца).

2.Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2019 г. № 150 «Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі».

3.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2020 г.

Міністр          І.В.Карпенка

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

15.07.2020 № 197

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН

цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі

 

І. Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін1 на тыдзень на групу

Другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў)

Першая сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў)

Другая сярэдняя (ад 5 да 6 гадоў)

Першая старшая (ад 6 да 7 гадоў)

Другая старшая (ад 7 да 8 гадоў)

1. Самаабслугоўванне*

1 (1)2

2 (1)2

2 (1)2

2. Камунікацыя**

1 (0,5)2

1,5 (0,5)2

1,5 (0,5)2

1,5 (0,5)2

1,5 (0,5)2

3. Сэнсарная стымуляцыя**

1 (1)2

2 (1)2

2 (1)2

2 (1)2

2 (1)2

4. Прадметная дзейнасць**

1,5 (1)2

5. Я і свет*

2 (1)2

2 (1)2

6. Гульня**

1,5 (1)2

1,5 (1)2

1,5 (1)2

1,5 (1)2

7. Выяўленчая дзейнасць*

2,5 (1)2

3 (1)2

3 (1)2

3 (1)2

3 (1)2

8. Музычна-рытмічныя заняткі

2

2

2

2

2

 

9. Адаптыўная фізічная культура

3

3

3

3

3

Усяго

12 (4,5)2

15 (4,5)2

15 (4,5)2

15 (4,5)2

15 (4,5)2

Максімальна дапушчальная вучэбная нагрузка

на тыдзень на аднаго выхаванца

(у астранамічных гадзінах)

3

(3 г.)

5

(5 г.)

5

(5 г.)

6,25

(6 г. 15 хв.)

7,5

(7 г. 30 хв.)

ІІ. Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

53 (7)2

35 (7)2

26 (7)2

20 (7)2

20 (7)2

Агульная колькасць вучэбных гадзін на тыдзень

65 (11,5)2

50 (11,5)2

41 (11,5)2

35 (11,5)2

35 (11,5)2

 

1 Пад вучэбнымі гадзінамі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі разумеецца час правядзення спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (гульня, занятак), адпаведны ўзроставым і індывідуальным магчымасцям выхаванца, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Працягласць заняткаў складае:

у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) – 15–20 хвілін; у першай сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) – 20–25 хвілін; у другой сярэдняй групе (ад 5 да 6 гадоў) – 25–30 хвілін; у першай старшай групе (ад 6 да 7 гадоў) – 30–35 хвілін; у другой старшай групе (ад 7 да 8 гадоў) – 30–35 хвілін.

2 У дужках даецца колькасць вучэбных гадзін пры атрыманні спецыяльнай адукацыі дома.

Заўвагі:

1.У дадзеным вучэбным плане выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні:

*заняткі праводзіць выхавацель дашкольнай адукацыі (іншы педагагічны работнік) у падгрупе;

** заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг у падгрупе.

2.Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

15.07.2020 № 197

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН

спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннем слыху

 

Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін1 на тыдзень на групу

Другога ранняга ўзросту (ад 1 года да

2 гадоў)2

Першая малодшая (ад 2 да

3 гадоў)

Другая малодшая (ад 3 да

4 гадоў)

 

Сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў)

 

Старшая (ад 5 да

6 гадоў)

 

Старшая (ад 6 да

7 (8) гадоў)

1. Фізічная культура

1

2

33

33

33

33

2. Дзіця і грамадства*

0,5

1

1

2

2

2

3. Элементарныя матэматычныя ўяўленні**

0,5

1

1

1

1

1

4. Дзіця і прырода*

0,5

0,5

0,5

1

1

1

5. Развіццё маўлення**4

1

1

2

2

2

2

6. Развитие речи**5

1

1

2

2

2

2

7. Падрыхтоўка да навучання грамаце**

1

1

8. Выяўленчае мастацтва

2

2

2

2

2

2

9. Музычнае мастацтва

2

2

2

2

2

2

10. Мастацкая літаратура

0,5

0,5

0,5

1

1

1

 

Агульная колькасць вучэбных гадзін (гульняў, заняткаў)

на тыдзень

8

10

12

14

15

15

Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень на аднаго выхаванца

(у астранамічных гадзінах)

0,7/0,96 (40/566 хв.)

1,7

(1 г. 40 хв.)

3

(3 г.)

4,7

(4 г. 40 хв.)

6,3

(6 г. 15 хв.)

7,5

(7 г. 30 хв.)

Карэкцыйныя заняткі7

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1. Развіццё маўлення

126

86

55

30

28

28

2. Развіццё слыхавога ўспрымання і навучанне вымаўленню

3. Развіццё пазнавальнай дзейнасці

 

1 Пад вучэбнымі гадзінамі ў спецыяльнай дашкольнай установе разумеецца час правядзення

спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (гульня, занятак), адпаведны ўзроставым і індывідуальным магчымасцям выхаванца, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Працягласць заняткаў складае:

у групе другога ранняга ўзросту (ад 1 да 2 гадоў) – 5 хвілін (першае паўгоддзе), 7 хвілін (другое паўгоддзе);

у першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) – 10 хвілін;

у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) – 15–20 хвілін;

у сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) – 20–25 хвілін;

у старшай групе (ад 5 да 6 гадоў) – 25–30 хвілін;

у старшай групе (ад 6 да 7(8) гадоў) – 30–35 хвілін.

2 У групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў) праводзяцца толькі індывідуальныя заняткі.

3 У тым ліку 1 занятак плаваннем (пры наяўнасці басейна).

4 Змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на беларускай мове.

5 Змест адукацыйнай галіны «Развитие речи» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове.

6 Другое паўгоддзе.

7 Карэкцыйныя заняткі рэалізуюцца ў працы з дзецьмі з парушэннем слыху і з дзецьмі з парушэннем слыху, кампенсаваным кахлеарным імплантам.

Заўвагі:

1.У дадзеным вучэбным плане выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні:

*заняткі праводзіць выхавацель дашкольнай адукацыі (іншы педагагічны работнік) у падгрупе;

** заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг у падгрупе.

2.Дадзены вучэбны план разам з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі і зацвярджэння вучэбнага плана ўстановы адукацыі (іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадстаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (далей – установа адукацыі), на бягучы навучальны год у групах інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, у залежнасці ад узросту выхаванцаў.

3.На правядзенне заняткаў з выхаванцамі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі і для якіх ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома, а таксама для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў групах інтэграванага навучання і выхавання, на аднаго выхаванца, які не чуе, выдзяляецца 3,5 гадзіны на тыдзень. На выхаванца, які слаба чуе, – 2,5 гадзіны на тыдзень. Указаная колькасць гадзін праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам і размяркоўваецца на адукацыйныя вобласці, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «**», і напрамкі карэкцыйных заняткаў з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

4.Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і реабілітацыі.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

15.07.2020 № 197

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН

спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі зроку

 

Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін1 на тыдзень на групу

Другога ранняга ўзросту (ад 1 года да

2 гадоў)2

 

Першая малодшая (ад 2 да 3 гадоў)

Другая малодшая (ад 3 да

4 гадоў)

 

Сярэдняя (ад 4 да

5 гадоў)

 

Старшая (ад 5

да 6 гадоў)

 

Старшая (ад 6 да

7(8) гадоў)

1. Фізічная культура

1

2

33

33

33

33

2. Дзіця і грамадства*

0,5

1

1

2

2

2

3. Элементарныя матэматычныя ўяўленні*

0,5

1

1

1

1

1

4. Дзіця і прырода*

0,5

0,5

0,5

1

1

1

5. Развіццё маўлення*4

1 (0)

1 (0)

1 (16)

1 (1)

1 (1)

1 (1)

6. Развитие речи*5

1 (0)

1 (0)

1 (16)

1 (1)

1 (1)

1 (1)

7. Падрыхтоўка да навучання грамаце*

1

1

8. Выяўленчае мастацтва*

2

2

2

2

2

2

9. Музычнае мастацтва

2

2

2

2

2

2

10. Мастацкая літаратура

0,5

0,5

0,5

1

1

1

Агульная колькасць вучэбных гадзін (гульняў, заняткаў)

на тыдзень

8

10

11/126

14

15

15

Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень на аднаго выхаванца

(у астранамічных гадзінах)

0,7/0,96 (40/566 хв.)

1,7

(1 г. 40 хв.)

3

(3 г.)

4,7

(4 г. 40 хв.)

6,3

(6 г. 15 хв.)

7,5

(7 г. 30 хв.)

Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1. Развіццё зрокавага ўспрымання

128

90

60

36

36

36

2. Сацыяльна-бытавая арыенціроўка

3. Прасторавае арыентаванне і мабільнасць

4. Развіццё пазнавальнай дзейнасці

 

1 Пад вучэбнымі гадзінамі ў спецыяльнай дашкольнай установе разумеецца час правядзення

спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (гульня, занятак), адпаведны ўзроставым і індывідуальным магчымасцям выхаванца, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Працягласць заняткаў складае:

у групе другога ранняга ўзросту (ад 1 да 2 гадоў) – 5 хвілін (першае паўгоддзе), 7 хвілін (другое паўгоддзе);

у першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) – 10 хвілін;

у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) – 15–20 хвілін;

у сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) – 20–25 хвілін;

у старшай групе (ад 5 да 6 гадоў) – 25–30 хвілін;

у старшай групе (ад 6 да 7(8) гадоў) – 30–35 хвілін.

2 У групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў) праводзяцца толькі індывідуальныя заняткі.

3 У тым ліку 1 занятак плаваннем (пры наяўнасці басейна).

4 Змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на беларускай мове. У дужках даецца колькасць вучэбных гадзін на рэалізацыю зместу адукацыйнай галіны

«Развитие речи».

5 Змест адукацыйнай галіны «Развитие речи» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове. У дужках даецца колькасць вучэбных гадзін на рэалізацыю зместу адукацыйнай галіны

«Развіццё маўлення».

6 Другое паўгоддзе.

Заўвагі:

1.Заняткі па адукацыйным абласцям, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «*», праводзіць выхавацель дашкольнай адукацыі (іншы педагагічны работнік) у падгрупе.

2.Дадзены вучэбны план разам з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі і зацвярджэння вучэбнага плана ўстановы адукацыі (іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадстаўлена права ажыццяўляць

адукацыйную дзейнасць), якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (далей – установа адукацыі), на бягучы навучальны год у групах інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, у залежнасці ад узросту выхаванцаў.

3.На правядзенне заняткаў з выхаванцамі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі і для якіх ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома, а таксама для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў групах інтэграванага навучання і выхавання, на аднаго выхаванца, які не бачыць, выдзяляецца 3,5 гадзіны на тыдзень. На выхаванца, які слаба бачыць, – 2,5 гадзіны на тыдзень. Указаная колькасць гадзін праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам і размяркоўваецца на адукацыйныя вобласці, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «*», і напрамкі карэкцыйных заняткаў з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

4.Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і реабілітацыі.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь 15.07.2020 № 197

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН

спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення1

 

Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін2 на тыдзень на групу

Другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў)3

Першая малодшая (ад 2 да

3 гадоў)

Другая малодшая (ад 3 да

4 гадоў)

 

Сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў)

Старшая (ад 5 да

6 гадоў)

Старшая (ад 6 да 7 (8)

гадоў)

1. Фізічная культура

2

34

34

34

34

2. Дзіця і грамадства*

1

1

2

2

2

3. Элементарныя матэматычныя ўяўленні*

1

1

1

1

1

4. Дзіця і прырода*

0,5

0,5

1

1

1

5. Развіццё маўлення**5

1

2

2

2

2

6. Развитие речи**6

1

2

2

2

2

7. Падрыхтоўка да навучання грамаце**

1

1

8. Выяўленчае мастацтва

2

2

2

2

2

9. Музычнае мастацтва

2

2

2

2

2

10. Мастацкая літаратура

0,5

0,5

1

1

1

 

Агульная колькасць вучэбных гадзін (гульняў, заняткаў)

на тыдзень

10

12

14

15

15

Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень

на аднаго выхаванца (у астранамічных гадзінах)

1,7

(1 г. 40 хв.)

3

(3 г.)

4,7

(4 г. 40 хв.)

6,3

(6 г. 15 хв.)

7,5

(7 г. 30 хв.)

Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1. Фарміраванне лексіка- граматычных сродкаў мовы і развіццё звязнага маўлення

86

56

40

34

34

2. Фарміраванне вымаўленчага боку маўлення

3. Лагарытмічныя заняткі

4. Нармалізацыя тэмпа- рытмічнай арганізацыі маўлення ў працэсе азнаямлення з навакольным светам

5. Нармалізацыя тэмпа- рытмічнай арганізацыі маўлення ў працэсе прадуктыўнай дзейнасці

 

1 Дадзены вучэбны план рэалізуецца ў групах для дзяцей з агульным недаразвіццём маўлення,

у групах для дзяцей з заіканнем.

2 Пад вучэбнымі гадзінамі ў спецыяльнай дашкольнай установе разумеецца час правядзення спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (гульня, занятак), адпаведны ўзроставым і індывідуальным магчымасцям выхаванца, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Працягласць заняткаў складае:

у першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) – 10 хвілін;

у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) – 15–20 хвілін;

у сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) – 20–25 хвілін;

у старшай групе (ад 5 да 6 гадоў) – 25–30 хвілін;

у старшай групе (ад 6 да 7(8) гадоў) – 30–35 хвілін.

3 Групы для дзяцей з агульным недаразвіццём маўлення і заіканнем другога ранняга ўзросту, першая малодшая группа для дзяцей з заіканнем не камплектуюцца.

4 У тым ліку 1 занятак плаваннем (пры наяўнасці басейна).

5 Змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на беларускай мове.

6 Змест адукацыйнай галіны «Развитие речи» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове.

Заўвагі:

1.У дадзеным вучэбным плане выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні:

*заняткі праводзіць выхавацель дашкольнай адукацыі (іншы педагагічны работнік) у падгрупе;

** заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг у падгрупе.

2.Дадзены вучэбны план разам з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі і зацвярджэння вучэбнага плана ўстановы адукацыі (іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадстаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (далей – установа адукацыі), на бягучы навучальны год у групах інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, у залежнасці ад узросту выхаванцаў.

3.На правядзенне заняткаў з выхаванцамі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі і для якіх ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома, а таксама для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў групах інтэграванага навучання і выхавання, на аднаго выхаванца з цяжкімі парушэннямі маўлення выдзяляецца 2,5 гадзіны на тыдзень. Указаная колькасць гадзін праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам і размяркоўваецца на адукацыйныя вобласці, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «**», і напрамкі карэкцыйных заняткаў з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

4.Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і реабілітацыі.

5.Карэкцыйныя заняткі «Фарміраванне лексіка-граматычных сродкаў мовы і развіццё звязнага маўлення», «Фарміраванне вымаўленчага боку маўлення» рэалізуюцца ў групе для дзяцей з агульным недаразвіццем маўлення. Карэкцыйныя заняткі «Лагарытмічныя заняткі», «Нармалізацыя тэмпа-рытмічнай арганізацыі маўлення ў працэсе азнаямлення з навакольным светам», «Нармалізацыя тэмпа-рытмічнай арганізацыі маўлення ў працэсе прадуктыўнай дзейнасці» рэалізуюцца ў групах для дзяцей з заіканнем. Пры неабходнасці ў працы з дзецьмі з заіканнем можа рэалізоўвацца карэкцыйны занятак «Фарміраванне вымаўленчага боку маўлення». Карэкцыйныя заняткі «Лагарытмічныя заняткі» праводзіць настаўнік- дэфектолаг сумесна з музычным кіраўніком.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

15.07.2020 № 197

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН

спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні)

 

Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін1 на тыдзень на групу

Другога ранняга ўзросту (ад

1 года да 2 гадоў)2

Першая малодшая (ад 2 да 3 гадоў)

Другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў)

Сярэдняя (ад 4 да

5 гадоў)

 

Старшая (ад 5 да 6 гадоў)

Старшая (ад 6 да 7 (8)

гадоў)

1. Фізічная культура

1

2

33

33

33

33

2. Дзіця і грамадства*

0,5

1

1

2

2

2

3. Элементарныя матэматычныя ўяўленні**

0,5

1

1

1

1

1

4. Дзіця і прырода*

0,5

0,5

0,5

1

1

1

5. Развіццё маўлення*4

1 (0)

1 (0)

1 (16)

1 (1)

1 (1)

1 (1)

6. Развитие речи*5

1 (0)

1 (0)

1 (16)

1 (1)

1 (1)

1 (1)

7. Падрыхтоўка да навучання грамаце*

1

1

8. Выяўленчае мастацтва

2

2

2

2

2

2

9. Музычнае мастацтва

2

2

2

2

2

2

10. Мастацкая літаратура

0,5

0,5

0,5

1

1

1

Агульная колькасць вучэбных гадзін (гульняў, заняткаў)

на тыдзень

8

10

11/126

14

15

15

 

Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень

на аднаго выхаванца (у астранамічных гадзінах)

0,7/0,96 (40/566 хв.)

1,7

(1 г. 40 хв.)

3

(3 г.)

4,7

(4 г. 40 хв.)

6,3

(6 г. 15 хв.)

7,5

(7 г. 30 хв.)

Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1 Навучанне гульні

128

90

59

34

34

34

2. Развіццё маўлення

на аснове азнаямлення з навакольным светам

3. Развіццё пазнавальнай дзейнасці

4. Фарміраванне навыкаў камунікацыі і ўзаемадзеяння

5. Фарміраванне сацыяльных паводзін

 

1 Пад вучэбнымі гадзінамі ў спецыяльнай дашкольнай установе разумеецца час правядзення

спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (гульня, занятак), адпаведны ўзроставым і індывідуальным магчымасцям выхаванца, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Працягласць заняткаў складае:

у групе другога ранняга ўзросту (ад 1 да 2 гадоў) – 5 хвілін (першае паўгоддзе), 7 хвілін (другое паўгоддзе);

у першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) – 10 хвілін;

у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) – 15–20 хвілін; у сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) – 20–25 хвілін;

у старшай групе (ад 5 да 6 гадоў) – 25–30 хвілін;

у старшай групе (ад 6 да 7(8) гадоў) – 30–35 хвілін.

2 У групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў) праводзяцца толькі індывідуальныя заняткі.

3 У тым ліку 1 занятак плаваннем (пры наяўнасці басейна).

4 Змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на беларускай мове. У дужках даецца колькасць вучэбных гадзін на рэалізацыю зместу адукацыйнай галіны

«Развитие речи».

5 Змест адукацыйнай галіны «Развитие речи» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове. У дужках даецца колькасць вучэбных гадзін на рэалізацыю зместу адукацыйнай галіны

«Развіццё маўлення».

6 Другое паўгоддзе.

Заўвагі:

1.У дадзеным вучэбным плане выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні:

*заняткі праводзіць выхавацель дашкольнай адукацыі (іншы педагагічны работнік) у падгрупе;

** заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг у падгрупе.

2.Дадзены вучэбны план разам з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі і зацвярджэння вучэбнага плана ўстановы адукацыі (іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадстаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (далей – установа адукацыі), на бягучы навучальны год у групах інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, у залежнасці ад узросту выхаванцаў.

3.На правядзенне заняткаў з выхаванцамі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі і для якіх ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома, а таксама для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў групах інтэграванага навучання і выхавання, на аднаго выхаванца з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) выдзяляецца 2,5 гадзіны на тыдзень. Указаная колькасць гадзін праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам і размяркоўваецца на адукацыйныя вобласці, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «**», і напрамкі карэкцыйных заняткаў з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

4.Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і реабілітацыі.

5.Карэкцыйныя заняткі «Навучанне гульні», «Развіццё маўлення на аснове азнаямлення з навакольным светам», «Развіццё пазнавальнай дзейнасці» рэалізуюцца ў працы з дзецьмі з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) і могуць рэалізоўвацца ў працы з дзецьмі з аутыстычнымі парушэннямі ў спалучэнні з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні). Карэкцыйныя заняткі «Фарміраванне навыкаў камунікацыі і ўзаемадзеяння», «Фарміраванне сацыяльных паводзінаў» рэалізуюцца ў працы з дзецьмі з аутыстычнымі парушэннямі ў спалучэнні з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні).

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

15.07.2020 № 197

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН

спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату

 

Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін1 на тыдзень на групу

Другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў)2

Першая малодшая (ад 2 да

3 гадоў)

Другая малодшая (ад 3

да 4 гадоў)

Сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў)

 

Старшая (ад 5 да 6 гадоў)

Старшая (ад 6 да 7 (8)

гадоў)

1. Адаптыўная фізічная культура

1

2

33

33

33

33

2. Дзіця і грамадства*

0,5

1

1

2

2

2

3. Элементарныя матэматычныя ўяўленні*

0,5

1

1

1

1

1

4. Дзіця і прырода*

0,5

0,5

0,5

1

1

1

5. Развіццё маўлення*4

1 (0)

1 (0)

1 (16)

1 (1)

1 (1)

1 (1)

6. Развитие речи*5

1 (0)

1 (0)

1 (16)

1 (1)

1 (1)

1 (1)

7. Падрыхтоўка да навучання грамаце*

1

1

8. Выяўленчае мастацтва

2

2

2

2

2

2

9. Музычнае мастацтва

2

2

2

2

2

2

10. Мастацкая літаратура

0,5

0,5

0,5

1

1

1

Агульная колькасць вучэбных гадзін (гульняў, заняткаў)

на тыдзень

8

10

11/126

14

15

15

Максімальная

0,7/0,96

1,7

3

4,7

6,3

7,5

дапушчальная

(40/566 хв.)

(1 г. 40 хв.)

(3 г.)

(4 г. 40 хв.)

(6 г. 15 хв.)

(7 г. 30 хв.)

вучэбная нагрузка

на тыдзень на аднаго

выхаванца

(у астранамічных

гадзінах)

Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1. Развіццё рухальнай мабільнасці

128

90

60

36

36

36

2. Сэнсарнае развіццё

 

 

3. Развіццё камунікатыўных уменняў

 

 

 

 

 

 

4. Развіццё пазнавальнай дзейнасці

5. Развіццё гульнёвай дзейнасці

1 Пад вучэбнымі гадзінамі ў спецыяльнай дашкольнай установе разумеецца час правядзення

спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (гульня, занятак), адпаведны ўзроставым і індывідуальным магчымасцям выхаванца, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Працягласць заняткаў складае:

у групе другога ранняга ўзросту (ад 1 да 2 гадоў) – 5 хвілін (першае паўгоддзе), 7 хвілін (другое паўгоддзе);

у першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) – 10 хвілін;

у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) – 15–20 хвілін; у сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) – 20–25 хвілін;

у старшай групе (ад 5 да 6 гадоў) – 25–30 хвілін;

у старшай групе (ад 6 да 7(8) гадоў) – 30–35 хвілін.

2 У групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў) праводзяцца толькі індывідуальныя заняткі.

3 У тым ліку 1 занятак плаваннем (пры наяўнасці басейна).

4 Змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на беларускай мове. У дужках даецца колькасць вучэбных гадзін на рэалізацыю зместу адукацыйнай галіны «Развитие речи».

5 Змест адукацыйнай галіны «Развитие речи» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове. У дужках даецца колькасць вучэбных гадзін на рэалізацыю зместу адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення».

6 Другое паўгоддзе.

Заўвагі:

1.Заняткі па адукацыйным абласцям, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «*», праводзіць выхавацель дашкольнай адукацыі (іншы педагагічны работнік) у падгрупе.

2.Дадзены вучэбны план разам з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі і зацвярджэння вучэбнага плана ўстановы адукацыі (іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадстаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (далей – установа адукацыі), на бягучы навучальны год у групах інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, у залежнасці ад узросту выхаванцаў.

3.На правядзенне заняткаў з выхаванцамі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі і для якіх ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома, а таксама для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў групах інтэграванага навучання і выхавання, на аднаго выхаванца з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату (са значнымі парушэннямі руху або яго адсутнасцю) выдзяляецца 3,5 гадзіны на тыдзень. Указаная колькасць гадзін праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам і размяркоўваецца на адукацыйныя вобласці, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «*», і напрамкі карэкцыйных заняткаў з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

4.Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і реабілітацыі.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь 15.07.2020 № 197

 

ВУЧЭБНЫ ПЛАН

спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю

 

Адукацыйныя вобласці

Колькасць вучэбных гадзін1 на тыдзень на групу

Другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў)

Сярэдняя (ад 4

да 5 гадоў)

Старшая (ад 5

да 6 гадоў)

Старшая (ад 6

да 7 гадоў)

Старшая (ад 7

да 8 гадоў)

1. Фізічная культура

32

32

32

32

32

2. Дзіця і грамадства*

1

2

2

2

2

3. Элементарныя матэматычныя ўяўленні**

1

1

1

1

1

4. Дзіця і прырода*

0,5

1

1

1

1

5. Развіццё маўлення**3

2

2

2

2

2

6. Развитие речи**4

2

2

2

2

2

7. Падрыхтоўка да навучання грамаце**

1

1

1

8. Выяўленчае мастацтва

2

2

2

2

2

9. Музычнае мастацтва

2

2

2

2

2

10. Мастацкая літаратура

0,5

1

1

1

1

Агульная колькасць вучэбных гадзін (гульняў, заняткаў)

на тыдзень

12

14

15

15

15

Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень на аднаго выхаванца

(у астранамічных гадзінах)

3

(3 г.)

4,7

(4 г. 40 хв.)

6,3

(6 г. 15 хв.)

7,5

(7 г. 30 хв.)

7,5

(7 г. 30 хв.)

Карэкцыйныя заняткі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень на групу

1. Гульня

55

30

30

30

30

2. Сацыяльна-эмацыянальнае развіццё

3. Прасторава-часовая арыенціроўка

4. Развіццё пазнавальнай дзейнасці

5. Фарміраванне навыкаў камунікацыі і ўзаемадзеяння

6. Фарміраванне сацыяльных паводзін

 

1 Пад вучэбнымі гадзінамі ў спецыяльнай дашкольнай установе разумеецца час правядзення

спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (гульня, занятак), адпаведны ўзроставым і індывідуальным магчымасцям выхаванца, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Працягласць заняткаў складае:

у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) – 15–20 хвілін; у сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) – 20–25 хвілін;

у старшай групе (ад 5 да 6 гадоў) – 25–30 хвілін; у старшай групе (ад 6 да 7 гадоў) – 30–35 хвілін; у старшай групе (ад 7 да 8 гадоў) – 30–35 хвілін.

2 У тым ліку 1 занятак плаваннем (пры наяўнасці басейна).

3 Змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на беларускай мове.

4 Змест адукацыйнай галіны «Развитие речи» рэалізуецца ва ўстановах адукацыі (спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання), у іншых арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове.

Заўвагі:

1.У дадзеным вучэбным плане выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні:

*заняткі праводзіць выхавацель дашкольнай адукацыі (іншы педагагічны работнік) у падгрупе;

** заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг у падгрупе.

2.Дадзены вучэбны план разам з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі і зацвярджэння вучэбнага плана ўстановы адукацыі (іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадстаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установа адукацыі), на бягучы навучальны год у групах інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, у залежнасці ад узросту выхаванцаў.

3.На правядзенне заняткаў з выхаванцамі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі і для якіх ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома, а таксама для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў групах інтэграванага навучання і выхавання, на аднаго выхаванца з інтэлектуальнай недастатковасцю выдзяляецца 3,5 гадзіны на тыдзень. Указаная колькасць гадзін праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам і размяркоўваецца на адукацыйныя вобласці, якія абазначаны ў дадзеным вучэбным плане знакам «**», і напрамкі карэкцыйных заняткаў з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

4.Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку карэкцыйных заняткаў, іх колькасці і формы правядзення (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і реабілітацыі.

5.Карэкцыйныя заняткі «Гульня», «Сацыяльна-эмацыянальнае развіццё», «Прасторава-часовая арыенціроўка», «Развіццё пазнавальнай дзейнасці» рэалізуюцца ў групах для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю і могуць рэалізоўвацца ў працы з дзецьмі з аутыстычнымі парушэннямі ў спалучэнні з інтэлектуальнай недастатковасцю. Карэкцыйныя заняткі «Фарміраванне навыкаў камунікацыі і ўзаемадзеяння», «Фарміраванне сацыяльных паводзінаў» рэалізуюцца ў працы з дзецьмі з аутыстычнымі парушэннямі ў спалучэнні з інтэлектуальнай недастатковасцю.


Другие НПА

Постановление Минспорта РБ №28 от 10.08.2020 Об изменении постановления Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 30 апреля 2015 г. № 10 Постановление Мин СХ РБ №39 от 10.08.2020 Об изменении постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 21 января 2020 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №32 от 11.06.2020 О минимальном составе экипажа морского судна Постановление Минтранс РБ №37 от 02.07.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №40 от 14.08.2020 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям Постановление Минархитектуры РБ №46 от 18.08.2020 Об изменении постановления Министерства архитектуры и строительства Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 19 Решение Миорский райисполком №607 от 14.08.2020 О представителях государства в органах управления хозяйственных обществ, акции (доли в уставных фондах) которых принадлежат Миорскому району Решение Лиозненский райисполком №580 от 07.08.2020 О признании утратившим силу решения Лиозненского районного исполнительного комитета от 7 декабря 2012 г. № 762 Решение Шумилинский райсовет №138 от 17.08.2020 Об изменении решения Шумилинского районного Совета депутатов от 26 декабря 2019 г. № 93 Решение Шумилинский райисполком №570 от 19.08.2020 Об ограничении и запрете посещения лесов