Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление Минобразования РБ 243 09.11.2021 Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 лістапада 2021 г. № 243

Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283, наступныя змяненні:

у частцы трэцяй пункта 431 лічбу «6» замяніць лічбай «7»;

у абзацы другім пункта 54 словы «ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа» замяніць словамі «структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – упраўленне (аддзел) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа)»;

у  абзацы  другім  пункта 76  словы  «аддзеламі  (упраўленнямі)»  замяніць  словамі «упраўленнямі (аддзеламі)»;

пункт 84 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала  жаданне прыняць удзел у дадатковым прыёме ў X класс для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у частцы першай дадзенага пункта, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі ведамасць адзнак, атрыманых асобай на ўступных іспытах у год прыёму.»;

частку першую пункта 87 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«87. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, дадатковы прыём у X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных іспытаў.»;

пункт 92 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«92. Вынікі ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе:

пры прыёме ў X клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі ацэньваюцца ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэньвання заданняў, якія распрацоўваюцца ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» (далей – РІКВ) з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў;

для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях- інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, у ХІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.»;

у частцы другой пункта 95:

абзац пяты выключыць;

абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«у перыяд з 11 па 17 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў,  X   клас   гімназій –   каледжаў   мастацтваў,   дадатковым   прыёме ў X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;»;

пункт 96 выключыць;

абзац трэці пункта 113 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, дадатковым прыёме ў X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі на падставе сумы балаў, атрыманых згодна з крытэрыямі ацэньвання заданняў РІКВ, і станоўчых адзнак па дзесяцібальнай шкале, атрыманых імі на ўступных іспытах. Станоўчымі з’яўляюцца адзнакі ад 6 балаў і вышэй;»;

пункт 115 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Асобы, якія прынялі ўдзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, установах вышэйшай  адукацыі,  але  па  выніках  конкурсу  не залічаны  ў  лік  вучняў X класаў ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, маюць права прыняць удзел у дадатковым прыёме, абвешчаным ліцэямі, установамі вышэйшай адукацыі. Інфармацыя аб дадатковым прыёме  размяшчаецца  на афіцыйных  сайтах   ліцэяў,   устаноў   вышэйшай   адукацыі не пазней чым 15 ліпеня года прыёму.»;

абзац чацверты пункта 117 дапоўніць словамі «, пры дадатковым прыёме ў X класы ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі»;

у пункце 127 словы «ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам  па  адукацыі  Мінскага  гарадскога  выканаўчага  камітэта»  замяніць  словамі

«структурнымі падраздзяленнямі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)»;

главу 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ГЛАВА 9

АРГАНІЗАЦЫЯ ЛІЦЭЯ, АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ЛІЦЭЙ, ВА ЎСТАНОВУ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

137.Арганізацыя ліцэя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганізацыяй ліцэя маецца на ўвазе наступнае: аналіз   задавальнення   запатрабаванняў   асоб   у атрыманні   сярэдняй   адукацыі   з

вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні; планаванне стварэння ліцэя ў сетцы ўстаноў адукацыі; прыняцце заснавальнікам рашэння аб стварэнні ліцэя.

138.Планаванне стварэння дзяржаўнага ліцэя ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

139.Ліцэй можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй».

Стварэнне ліцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй» – у адпаведнасці з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

140.Удзельнікі адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «ліцэй», павінны быць інфармаваныя аб гэтым не пазней чым за 5 гадоў да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні ліцэя.

141.Кіраўнік установы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «ліцэй», да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні ліцэя прымае меры па вывучэнню  вучнямі  асобных  вучэбных  прадметаў  на павышаным  узроўні на факультатыўных занятках з мэтай магчымасці засваення імі зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасці з плануемым для распрацоўкі вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана ліцэя.

142.У год стварэння ліцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі або шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй» прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў  гэтых  ліцэях  ажыццяўляецца  ў  X  клас  і  можа  ажыццяўляцца  ў  ХІ  клас у адпаведнасці з рашэннем заснавальніка.

143.Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 16 чэрвеня па 1 ліпеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі, установы вышэйшай адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.

144.Вучэбныя прадметы, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, вызначаюцца ліцэем, установай вышэйшай адукацыі ў залежнасці ад вучэбных прадметаў, што вызначаны для вывучэння на павышаным узроўні вучэбнымі планамі гэтых устаноў адукацыі.

145.Уступныя іспыты пачынаюцца ў 10.00 гадзін. Даты правядзення ўступных іспытаў не пазней чым за месяц да пачатку іх правядзення вызначаюцца Міністрам адукацыі. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш за адзін каляндарны дзень.

146.Час на правядзенне ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў у пісьмовай форме для правядзення ўступных іспытаў у Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі (далей – заданні), але не больш за 180 хвілін.

147.Упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, установы вышэйшай адукацыі прызначаюць асоб, якія  ажыццяўляюць  кантроль  за ходам  уступнай  кампаніі  пры  прыёме  асоб у Х класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, установах вышэйшай адукацыі.

Інфармацыя аб асобах, якія ажыццяўляюць кантроль за ходам уступнай кампаніі, перадаецца ў РІКВ да 10 мая года прыёму.

148.Уступныя іспыты ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі праводзяцца ў пісьмовай форме.

Заданні, адказы на заданні, крытэрыі ацэньвання заданняў (далей, калі не вызначана іншае, – экзаменацыйныя матэрыялы) распрацоўваюцца РІКВ і зацвярджаюцца яго кіраўніком.

РІКВ:

ажыццяўляе падбор аўтараў і экспертаў;

заключае з аўтарамі і экспертамі дагаворы на падрыхтоўку экзаменацыйных матэрыялаў па кожным вучэбным прадмеце;

ажыццяўляе выбарку варыянту экзаменацыйных матэрыялаў для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме па кожным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асобы, упаўнаважанай Міністэрствам адукацыі;

прымае ад аўтараў на электронным і папяровым носьбітах экзаменацыйныя матэрыялы;

забяспечвае экспертызу экзаменацыйных матэрыялаў;

распрацоўвае арыгінал-макеты заданняў, адказаў на заданні, крытэрыяў ацэньвання заданняў  і  фарміруе  з   іх   камплект   экзаменацыйных   матэрыялаў   для размяшчэння на электронным носьбіце;

ажыццяўляе  запіс  экзаменацыйных   матэрыялаў    у зашыфраваным    выглядзе на электронныя носьбіты;

размяркоўвае  паролі  доступу  да  зашыфраваных  экзаменацыйных   матэрыялаў для старшынь прыёмных камісій ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі і для асоб, якія ажыццяўляюць кантроль за ходам правядзення ўступных іспытаў у ліцэях, установах вышэйшай адукацыі;

падрыхтоўвае пакеты (кантэйнеры) для электронных носьбітаў;

прадастаўляе пакеты для адтыражаваных у ліцэях, установах вышэйшай адукацыі экзаменацыйных матэрыялаў;

выплачвае ўзнагароджанне асобам, якія прыцягваюцца для распрацоўкі, экспертызы экзаменацыйных матэрыялаў, у адпаведнасці з заканадаўствам і заключанымі дагаворамі.

Супрацоўнікі РІКВ у спецыяльных памяшканнях з абмежаваным правам доступу ажыццяўляюць запіс экзаменацыйных матэрыялаў на электронныя носьбіты з выкарыстаннем праграм шыфравання і абароны, дадзеных для перадачы ўпаўнаважаным прадстаўнікам ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі.

Падрыхтоўка і перадача экзаменацыйных матэрыялаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на функцыянаванне РІКВ.

149.Ліцэй, установа вышэйшай адукацыі накіроўвае ў РІКВ заяўку з пералікам вучэбных прадметаў, па якіх будуць праводзіцца ўступныя іспыты, і інфармацыю аб установе адукацыі ў тэрмін, вызначаны РІКВ.

150.Экзаменацыйнымі матэрыяламі для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме ліцэі, установы вышэйшай адукацыі забяспечваюцца да 10 чэрвеня года прыёму.

Пакеты (кантэйнеры) з экзаменацыйнымі матэрыяламі на электронным носьбіце прадстаўнік РІКВ перадае кіраўніку ліцэя, установы вышэйшай адукацыі або асобе, упаўнаважанай кіраўніком ліцэя, установы вышэйшай адукацыі, на падставе загаду (выпіскі з загаду) і дакумента, які сведчыць асобу, у адпаведнасці з устаноўленым графікам з афармленнем акта прыёму-перадачы экзаменацыйных матэрыялаў.

Прыёмная камісія ў дзень дастаўкі ўпаўнаважаным прадстаўніком ліцэя, установы вышэйшай адукацыі пакетаў (кантэйнераў) з экзаменацыйнымі матэрыяламі пералічвае пакеты (кантэйнеры), правярае адпаведнасць іх колькасці з пададзенай заяўкай, укладвае пакеты (кантэйнеры) у сейф (металічную скрыню), які апячатваецца (пламбіруецца).

Арганізацыя захавання  электронных  носьбітаў  з  экзаменацыйнымі  матэрыяламі, а таксама канфідэнцыяльнасць экзаменацыйных матэрыялаў з моманту іх атрымання да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце забяспечваецца старшынёй прыёмнай камісіі.

151.У дзень правядзення тыражавання заданняў (за адзін дзень да пачатку ўступнага іспыту па дадзеным вучэбным прадмеце ў адпаведнасці з устаноўленым графікам) старшыня прыёмнай камісіі ў прысутнасці асобы, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, і сакратара прыёмнай каміссіі, павінен пераканацца ў цэласнасці ўпакоўкі пакетаў (кантэйнераў) з электронным носьбітам.

Для доступу да заданняў, размешчаных на электронным носьбіце, па канале сувязі, які  вызначаецца  РІКВ,  РІКВ   у дзень   правядзення   тыражавання   заданняў   з   09.30 да 10.30 гадзін перадае адзін пароль старшыні прыёмнай камісіі ліцэя, установы вышэйшай адукацыі, другі пароль – асобе, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі ў ліцэі, установе вышэйшай адукацыі.

Старшыня прыёмнай камісіі і асоба, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, паслядоўна ўводзяць паролі для ўваходу ў том, які змяшчае зашыфраваныя данныя з заданнямі.

Сакратар прыёмнай камісіі ў прысутнасці асобы, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, тыражуе заданні ў колькасці, неабходнай для забеспячэння ўдзельнікаў уступных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце.

Пасля тыражавання бланкі з заданнямі пералічваюцца і запячатваюцца ў пакеты, якія прадастаўлены РІКВ, і захоўваюцца ў апячатаным (апламбіраваным) памяшканні (сейфе) ліцэя, установы вышэйшай адукацыі да пачатку ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце. Капіраванне інфармацыі з электроннага носьбіта забаронена.

Пасля тыражавання электронны носьбіт з заданнямі перадаецца на захаванне старшыні прыёмнай камісіі.

152.Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананні заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнні старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.

153.Пакет з заданнямі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.

154.Прыёмная камісія ажыццяўляе сканіраванне пісьмовых работ, выкананых удзельнікамі ўступнага іспыту, да моманту іх праверкі экзаменацыйнай камісіяй і неадкладную перадачу  электронных  копій  сканіраваных  выкананых  пісьмовых  работ у РІКВ у дзень правядзення ўступнага іспыту па кожным вучэбным прадмеце.

Перадача электронных копій сканіраваных выкананых пісьмовых работ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі РІКВ і суправаджаецца актам прыёму-перадачы электронных копій.

РІКВ прымае электронныя копіі сканіраваных пісьмовых работ, выкананых удзельнікамі ўступнага іспыту, у дзень правядзення ўступных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце.

155.Выкананыя ўдзельнікамі ўступнага іспыту пісьмовыя работы на папяровым носьбіце захоўваюцца ў ліцэі, установе вышэйшай адукацыі да 1 верасня года прыёму.

Электронныя копіі сканіраваных пісьмовых работ, выкананых удзельнікамі ўступнага іспыту, захоўваюцца на электронным носьбіце ў РІКВ да 1 верасня года прыёму.

156.Для доступу да адказаў на заданні і крытэрыяў ацэньвання заданняў, размешчаных на электронным носьбіце, па канале сувязі, які вызначаецца РІКВ, перад пачаткам праверкі пісьмовых работ, але пасля атрымання электронных копій сканіраваных выкананых пісьмовых работ РІКВ перадае адзін пароль старшыні прыёмнай камісіі ліцэя, установы вышэйшай адукацыі, другі пароль – асобе, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі ў ліцэі, установе вышэйшай адукацыі.

Для атрымання доступу да файлаў з адказамі на заданні і крытэрыямі ацэньвання заданняў, размешчаных на электронным носьбіце ў томе з зашыфраванымі данымі, старшыня прыёмнай камісіі і асоба, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, паслядоўна ўводзяць паролі.

Адказы на заданні і крытэрыі ацэньвання заданняў тыражуюцца сакратаром прыёмнай камісіі ў прысутнасці асобы, якая ажыццяўляе кантроль за ходам уступнай кампаніі, і перадаюцца экзаменацыйнай камісіі. Капіраванне інфармацыі з электроннага носьбіта забаронена.

Пасля тыражавання электронны носьбіт з адказамі на заданні і крытэрыямі ацэньвання заданняў перадаецца на захаванне старшыні прыёмнай камісіі.

Пасля завяршэння ўсіх уступных іспытаў адфарматаваны электронны носьбіт перасылаецца ў РІКВ заказным паштовым адпраўленнем у пакеце, які перашкаджае пашкоджанню.

157.Пры прыёме ў год стварэння ліцэяў, названых у частцы першай пункта 139 дадзенага Палажэння, асоб у ХІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў ХІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў адпаведнай установе адукацыі, здаюць два ўступныя іспыты, вызначаныя вучэбным планам   установы   агульнай   сярэдняй   адукацыі,   установы    вышэйшай    адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.

Упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, установы вышэйшай адукацыі, ліцэі забяспечваюць правядзенне ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, названых у частцы першай дадзенага пункта:

зацвярджаюць даты правядзення ўступных іспытаў не пазней чым за месяц да пачатку іх правядзення;

вызначаюць і даводзяць да ведама зацікаўленых тэрміны, парадак фарміравання заявак на атрыманне экзаменацыйных матэрыялаў для правядзення ўступных іспытаў па адпаведных вучэбных прадметах;

вызначаюць форму правядзення, час на правядзенне ўступнага іспыту, колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;

вызначаюць  упаўнаважаных  асоб  для распрацоўкі  экзаменацыйных  матэрыялаў, тыражавання і пакетавання іх у адпаведнасці з заяўкамі;

зацвярджаюць экзаменацыйныя матэрыялы.»;

у  частцы  першай  пункта 166  словы  «аддзела  (упраўлення)»  замяніць  словамі «упраўлення (аддзела)».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр І.В.Карпенка

УЗГОДНЕНА

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства

па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Міністэрства спорту і турызму

Рэспублікі Беларусь

Міністэрства транспарту і камунікацый

Рэспублікі Беларусь

Міністэрства працы

і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт


Другие НПА

Постановление ГКНТ РБ №8 от 11.11.2021 Об утверждении Положения о порядке подтверждения выхода на проектную мощность Решение Лунинецкий райисполком №2039 от 18.11.2021 Об определении перечня объектов для отбывания осужденными наказания в виде общественных работ Решение Столинский райисполком №2667 от 16.11.2021 О возмещении затрат на строительство объектов распределительной инженерной и транспортной инфраструктуры Решение Ивановский райисполком №1510 от 17.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за июнь 2021 года Решение Ивановский райисполком №1511 от 17.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за июль 2021 года Решение Ивановский райисполком №1512 от 17.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за август 2021 года Решение Малоритский райсовет №193 от 16.11.2021 О делегировании полномочий Решение Кобринский райисполком №2328 от 26.11.2021 О планово-расчетных ценах на 2022 год Решение Жабинковский райисполком №1867 от 29.11.2021 Об установлении планово-расчетных цен на единицу предоставляемых жилищно-коммунальных услуг на 2022 год Решение Ляховичский райисполком №1389 от 26.11.2021 О планово-расчетных ценах на 2022 год