Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Меморандум Минюст РБ бн 06.08.2019 Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтву паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам права Рэспублікі Сінгапур

Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтву паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам права Рэспублікі Сінгапур

Уступіў у сілу 6 жніўня 2019 года

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства права Рэспублікі Сінгапур (у далейшым паасобку называмыя «Бок» і сумесна «Бакі»);

Жадаючы паглыбіць узаемнае паразуменне іх прававых сістэм, інстытутаў і заканадаўства;

Улічваючы складанасць і дынамізм іх адпаведных прававых сістэм і неабходнасць устанаўлення іх узаемавыгаднага супрацоўніцтва;

Прызнаючы важнасць супрацоўніцтва па прававых пытаннях, як спосаба далейшага ўмацавання двухбаковых адносін паміж дзвюма краінамі;

У адпаведнасці з дзеючымі законамі і правіламі ў сваіх адпаведных краінах; Дасягнулі наступнага разумення:

Артыкул 1

Прадмет

Мэтай гэтага Мемарандума з’яўляецца забеспячэнне асновы для супрацоўніцтва паміж Бакамі па пытаннях, аднесеных да развіцця іх прававых сістэм, інстытутаў і заканадаўства, у парадку, які будзе ўзаемавыгадным для абедзвюх краін, і у межах іх адпаведных функцый і кампетенцыі, і ў адпаведнасці з дзеючымі законамі і правіламі і міжнароднымі абавязацельствамі іх адпаведных краін.

Артыкул 2

Прынцыпы супрацоўніцтва

Бакі будуць у адпаведнасці з дзеючамі законамі і міжнароднымі абавязацельствамі іх адпаведных краін супрацоўнічаць на аснове ўзаемнага інтарэсу як гэта прадугледжана ў гэтым Мемарандуме.

Артыкул 3

Вобласці супрацоўніцтва

Асноўныя вобласці ўзаемнага супрацоўніцтва паміж Бакамі ў межах іх функцый і кампетэнцыі будуць наступныя:

1)абмен дэлегацыямі службовых асоб і экспертаў Бакоў для мэт юрыдычных даследаванняў, даследаванняў на месцах, прафесійнай юрыдычнай падрыхтоўкі, абмену вопытам у абласцях, якія прадстаўляюць агульны інтарэс і якія датычацца прававых пытанняў, згаданых у гэтым Мемарандуме;

2)абмен інфармацыяй аб прававых сістэмах і заканадаўстве кожнай краіны;

3)абмен інфармацыяй і вопытам у дачыненні мер па ўдасканаленні нацыянальных законаў;

4)абмен інфармацыяй па юрыдычным матэрыялам, якія з’яўляюцца агульнадаступнымі, што можа ўключаць матэрыялы па прававым сістэмам, законам і правілах, інш.

Артыкул 4

Канфідэнцыяльнасць

Кожны Бок абавязуецца забяспечываць канфідэнцыяльнасць дакументаў, інфармацыі і/або данных, атрыманых ад або пераданых другому Боку на падставе гэтага Мемарандума або любых іншых пагадненняў, зробленных на падставе гэтага Мемарандума, і будзе прадаўжаць забяспечываць гэта, не зважаючы на спыненне дзеяння гэтага Мемарандума.

Артыкул 5

Метады супрацоўніцтва

1.Бакі будуць арганізоўваць кансультацыі, сустрэчы, практычныя семінары і семінары па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і прававых пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць у рамках гэтага Мемарандума, на ўзаемна ўзгодненых умовах.

Бок можа накіраваць пісьмовы запыт для атрымання любога дакумента або матэрыяла, якім абменьваліся ў межах гэтага Мемарандума. Любы запыт, пасланы ў адпаведнасці з гэтым Мемарандумам будзе на англійскай мове, або, калі гэта немагчыма, з дадаткам пераводу на мову Запытваемага Бока.

2.Кожны Бок будзе несці свае ўласныя выдаткі, калі іншае не ўзгоднена Бакамі.

Артыкул 6

Каардынатар

1.Каардынатарам прымянення гэтага Мемарандума будуць:

для Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва;

для Міністэрства права Рэспублікі Сінгапур – аддзел міжнароднага партнёрства.

2.Кожны Бок неадкладна інфармуе другі Бок аб любых зменах свайго адпаведнага каардынатара.

Артыкул 7

Змяненні

Гэты Мемарандум можа быць зменены ў пісьмовай форме ў любы час па ўзаемнай згодзе Бакоў. Такія змены ўступаюць у сілу з даты, якая ўзаемна ўзгоднена Бакамі.

Артыкул 8

Урэгуляванне спрэчак

Любыя рознагалоссі паміж Бакамі адносна тлумачэння або прымянення гэтага Мемарандума будуць мірна вырашацца шляхам кансультацый або перагавораў.

Артыкул 9

Тэрмін дзеяння і спыненне

1.Гэты Мемарандум уступае ў сілу з дня яго падпісання.

2.Гэты Мемарандум здзейсняецца на перыяд пяці (5) гадоў і можа быць адноўлены на такі ж самы перыяд, калі Бакі пісьмова дамовіліся аб гэтым у любы час да спынення тэрміна дзеяння гэтага Мемарандума.

3.Гэты Мемарандум можа быць спынены любым Бокам у любы час шляхам пісьмовага паведамлення іншаму Боку аб яго намеры спыніць гэты Мемарандум. Спыненне ўступае ў сілу па заканчэнні шасці (6) месяцаў пасля даты атрымання пісьмовага паведамлення аб спыненні дзеяння іншым Бокам.

4.Спыненне гэтага Мемарандума не паўплывае на завяршэнне якіх-небудзь бягучых праектаў або мерапрыемстваў у рамках гэтага Мемарандума.

Здзейснена ў г. Сінгапуры 6 жніўня 2019 года у двух экзэмплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах, прычым усе тэксты з’яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў пры тлумачэнні перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.

 

За Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

 

За Міністэрства права Рэспублікі Сінгапур

 

А.Сліжэўскі Міністр юстыцыі

 

К.Шанмугам Міністр унутраных спраў

і Міністр права


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №34 от 18.06.2019 Об утверждении Инструкции о порядке отнесения улиц населенных пунктов к автомобильным дорогам Постановление Минтранс РБ №20 от 15.08.2018 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 апреля 2008 г. № 59 Постановление Минтранс РБ №43/204 от 26.07.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 1 марта 2017 г. № 4/54 Постановление Минтранс РБ №15 от 21.03.2019 О требованиях к оформлению квалификационной карточки водителя Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства