Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Меморандум Минюст РБ бн 23.10.2019 Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Куба аб узаемным супрацоўніцтве

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Куба аб узаемным супрацоўніцтве

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Куба, далей называмыя «Бакі»;

Жадаючы паглыбіць узаемнае паразуменне іх прававых сістэм, інстытутаў і заканадаўства;

Прызнаючы важнасць супрацоўніцтва па прававых пытаннях, як спосаба далейшага ўмацавання двухбаковых адносін паміж дзвюма краінамі;

У адпаведнасці з законамі і правіламі сваіх адпаведных краін; Дасягнулі наступнага разумення:

Артыкул 1 Прадмет

Мэтай гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні з’яўляецца забеспячэнне асновы для супрацоўніцтва паміж Бакамі па пытаннях, аднесеных да развіцця іх прававых сістэм, інстытутаў і заканадаўства, у парадку, які будзе ўзаемавыгадным для абедзвюх краін, і ў межах іх кампетенцыі, і ў адпаведнасці з дзеючымі законамі і міжнароднымі дагаворамі іх дзяржаў.

Артыкул 2 Прынцыпы супрацоўніцтва

Бакі будуць у адпаведнасці з фундаментальнымі прынцыпамі міжнароднага права, міжнароднымі дагаворамі, членамі якіх з’яўляюцца дзяржавы Бакоў, і адпаведнымі нацыянальнымі законамі такой дзяржавы супрацоўнічаць на аснове ўзаемнага інтарэсу як гэта прадугледжана ў гэтым Мемарандуме аб узаемаразуменні.

Артыкул 3 Вобласці супрацоўніцтва

Асноўныя вобласці ўзаемнага супрацоўніцтва паміж Бакамі ў межах іх адказнасці будуць наступныя:

1)Абмен дэлегацыямі службовых асоб і экспертаў для мэт абмену практыкамі ў абласцях, якія прадстаўляюць агульны інтарэс;

2)Абмен інфармацыяй аб прававых сістэмах і заканадаўстве;

3)Абмен інфармацыяй і вопытам у дачыненні мер па ўдасканаленні нацыянальных законаў;

4)Абмен публічнай інфармацыяй, што можа ўключаць матэрыялы па прававых сістэмах, законах і правілах.

Артыкул 4 Метады супрацоўніцтва

1.Бакі будуць арганізоўваць кансультацыі, сустрэчы, семінары па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і прававых пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць у рамках гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні, на ўзаемна ўзгодненых умовах.

Бакі будуць накіроўваць пісьмовы запыт для атрымання дакументаў або матэрыяла, якім абменьваліся ў межах гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні. Запыт, пасланы ў адпаведнасці з гэтым Мемарандумам аб узаемаразуменні, будзе суправаджацца засведчаным перакладам на мову Запытваемага Боку або на англійскую мову.

2.Кожны Бок будзе несці свае ўласныя выдаткі, калі іншае не ўзгоднена Бакамі.

Артыкул 5 Каардынатар

1.Каардынатарамі прымянення гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні будуць:

для Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва;

для Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Куба – аддзел міжнародных адносін.

2.Кожны Бок неадкладна інфармуе другі Бок аб любых зменах свайго Каардынатара.

Артыкул 6 Змяненні

Гэты Мемарандум аб узаемаразуменні можа быць зменены ў любы час па ўзаемнай згодзе Бакоў. Такія змены ўступаюць у сілу з даты, якая ўзаемна ўзгоднена Бакамі.

Артыкул 7 Урэгуляванне спрэчак

Любыя рознагалоссі паміж Бакамі адносна тлумачэння або прымянення гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні будуць мірна вырашацца шляхам кансультацый або перагавораў.

Артыкул 8 Уступленне ў сілу, тэрмін дзеяння і спыненне

1.Гэты Мемарандум аб узаемаразуменні уступае ў сілу з дня яго падпісання і дзейнічае бестэрмінова.

2.Спыненне ўступае ў сілу па заканчэнні шасці (6) месяцаў пасля даты атрымання паведамлення аб спыненні дзеяння іншым Бокам.

3.Спыненне гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні не паўплывае на завяршэнне якіх-небудзь бягучых праектаў або мерапрыемстваў у рамках гэтага Мемарандума.

Здзейснена ў г. Мінску 23 кастрычніка 2019 года у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, іспанскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты з’яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў пры тлумачэнні перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.

 

За Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь    

Алег Сліжэўскі Міністр юстыцыі

 

За Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Куба

Хуан Вальдэс Фігероа Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол

Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов