Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Решение Ошмянский райисполком 496 14.10.2013 Аб унясенні змяненняў у рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ад 17 студзеня 2011 г. № 10

РАШЭННЕ АШМЯНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА кастрычніка 2013 г. № 496

Аб унясенні змяненняў у рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ад 17 студзеня 2011 г. № 10

На падставе артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь», Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Унесці ў рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ад 17 студзеня 2011 г. № 10 «Аб прэміях Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ў галіне адукацыі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 59, 9/40965) наступныя змяненні:

1.1. у падпункце 1.1 пункта 1, падпункце 2.1 пункта 2 словы «Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта здольным і таленавітым вучням Ашмянскага раёна» выключыць;

1.2. у падпункце 1.2 пункта 1, падпункце 2.2 пункта 2 словы «агульнаадукацыйных устаноў» замяніць словамі «дзяржаўных устаноў адукацыі», словы «педагогам, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах» выключыць;

1.3. Інструкцыю аб парадку прысуджэння прэмii «Надзеi Ашмяншчыны» Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна, зацверджаную гэтым рашэннем, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца);

1.4. Інструкцыю аб штогадовых прэміях Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта вучням агульнаадукацыйных устаноў – пераможцам і прызёрам трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, педагогам, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, зацверджаную гэтым рашэннем, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня М.Э.Сарасек

Кiраўнiк спраў А.І.Юнашка



ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Ашмянскага раённага

выканаўчага камітэта.01.2011 № 10

(у рэдакцыі рашэння

Ашмянскага раённага

выканаўчага камітэта.10.2013 № 496)

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку прысуджэння прэміі «Надзеі Ашмяншчыны»



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак прысуджэння прэміі «Надзеі Ашмяншчыны» здольным і таленавітым вучням Ашмянскага раёна (далей – прэмія) за поспехі ў вучобе, навукова-даследчай дзейнасці, мастацкай творчасці, за спартыўныя дасягненні, краязнаўчую, грамадскую, валанцёрскую дзейнасць вучням дзяржаўных устаноў адукацыі Ашмянскага раёна. 2. Прэмія прысуджаецца ў мэтах маральнага, матэрыяльнага заахвочвання і развіцця здольных і таленавітых вучняў дзяржаўных устаноў адукацыі Ашмянскага раёна, грамадскага прызнання іх дасягненняў, за высокія вынікі ў раённым алімпіядным руху, прадметнай, інтэлектуальнай, мастацкай, спартыўнай, краязнаўчай, грамадскай, валанцёрскай дзейнасці ў намінацыях:

«За высокія паказчыкі ў раённым алімпіядным руху, прадметных конкурсах»;

«За высокія паказчыкі ў вучобе»;

«За поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці»;

«За поспехі ў мастацкім майстэрстве»;

«За спартыўныя дасягненні»;

«За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце»;

«За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасці».

3. Прэмія ў намінацыі «За высокія паказчыкі ў раённым алімпіядным руху, прадметных конкурсах» прысуджаецца вучням 5–11 класаў, якія занялі першае месца ў раённых прадметных алімпіядах і атрымалі найбольшую колькасць працэнтаў ад устаноўленай магчымай колькасці балаў, а таксама пераможцам (1-е месца) раённых прадметных конкурсаў.

4. Прэмія ў намінацыі «За высокія паказчыкі ў вучобе» прысуджаецца вучням 8– 11 класаў, якія атрымалі 9 і (або) 10 балаў па ўсіх вучэбных прадметах за паўгоддзе.

5. Прэмія ў намінацыі «За поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці» прысуджаецца вучням 8–11 класаў, якія сталі пераможцамі (1-е месца) раённых навукова-практычных канферэнцый або прызёрамі (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспубліканскіх, міжнародных навукова-практычных канферэнцый.

6. Прэмія ў намінацыі «За поспехі ў мастацкім майстэрстве» прысуджаецца вучням 5–11 класаў, якія сталі пераможцамі (1-е месца) раённых мастацкіх конкурсаў або прызёрамі (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мастацкіх конкурсаў.

7. Прэмія ў намінацыі «За спартыўныя дасягненні» прысуджаецца вучням 7– 11 класаў, якія сталі пераможцамі (1-е месца) раённых спартыўных спаборніцтваў або прызёрамі (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспубліканскіх, міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

8. Прэмія ў намінацыі «За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце» прысуджаецца вучням 8–11 класаў, якія сталі пераможцамі (1-е месца) раённых краязнаўчых конкурсаў або прызёрамі (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспубліканскіх, міжнародных краязнаўчых конкурсаў.

9. Прэмія ў намінацыі «За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасці» прысуджаецца вучням 8–11 класаў, якія сталі пераможцамі (1-е месца) раённых конкурсаў у галіне грамадскай, валанцёрскай дзейнасці або прызёрамі (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў у галіне грамадскай, валанцёрскай дзейнасці.

10. Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт прысуджае 28 прэмій на працягу навучальнага года. Пры адсутнасці кандыдатур па нейкай з намінацый прэмія ў дадзенай намінацыі не прысуджаецца.

Прэмія ў адной намінацыі не можа прысуджацца аднаму і таму ж вучню паўторна на працягу аднаго навучальнага года.

11. Дзяржаўныя ўстановы адукацыі Ашмянскага раёна па выніках паўгоддзя прадстаўляюць у Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт на кандыдата на прысуджэнне прэміі хадайніцтва па форме згодна з дадаткам.

12. Хадайніцтвы разглядае камісія, якая складаецца з членаў савета аддзела адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.

13. Камісія разглядае хадайніцтвы і вызначае лаўрэатаў на прысуджэнне прэміі.

Рашэнне камісіі аб прысуджэнні прэміі афармляецца пратаколам і падпісваецца ўсімі членамі камісіі. Па выніках разгляду прадстаўленых матэрыялаў камісія рыхтуе праект рашэння Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта аб прысуджэнні прэміі. 14. Лаўрэаты прэміі ўзнагароджваюцца дыпломам Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй у памеры пяці базавых велічынь са сродкаў раённага бюджэта.

15. Уручэнне прэміі праводзіцца два разы за навучальны год (па выніках паўгоддзя) ва ўрачыстых абставінах старшынёй Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта або па яго даручэнні намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Прысуджэнне прэміі і звесткі аб лаўрэатах прэміі змяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі.



Дадатак

да Інструкцыі аб

парадку прысуджэння

прэміі «Надзеі

Ашмяншчыны»



ХАДАЙНІЦТВА

на прысуджэнне прэміі «Надзеі Ашмяншчыны»

1. Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кандыдата _____________________________________________________________________________ _____________________________________________________________________________ 2. Дзень, месяц, год нараджэння кандыдата ________________________________________ 3. Установа адукацыі, у якой вучыцца кандыдат, клас _____________________________________________________________________________ _____________________________________________________________________________ 4. Намінацыя, у якой кандыдат прадстаўляецца на прысуджэнне прэміі _____________________________________________________________________________ 5. Дасягненні кандыдата (кароткая інфармацыя) ____________________________________

Кіраўнік установы адукацыі ________________ __________________________

(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)

М.П.



__ _____________ 20__ г. ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Ашмянскага раённага

выканаўчага камітэта.01.2011 № 10

(у рэдакцыі рашэння

Ашмянскага раённага

выканаўчага камітэта.10.2013 № 496)

ІНСТРУКЦЫЯ аб штогадовых прэміях Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта вучням дзяржаўных устаноў адукацыі – пераможцам і прызёрам трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах



1. Дадзеная Інструкцыя рэгулюе парадак прысуджэння прэмій Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта вучням дзяржаўных устаноў адукацыі Ашмянскага раёна – пераможцам і прызёрам трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (далей – прэміі).

2. Прэміі прысуджаюцца Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам у мэтах маральнага і матэрыяльнага стымулявання высокіх паказчыкаў у вучэбнай дзейнасці вучняў дзяржаўных устаноў адукацыі Ашмянскага раёна.

3. Кандыдатамі на прысуджэнне прэмій з’яўляюцца вучні дзяржаўных устаноў адукацыі Ашмянскага раёна – пераможцы і прызёры трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

4. Вылучэнне кандыдатаў на прысуджэнне прэмій ажыццяўляецца аддзелам адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта на падставе штогадовых загадаў упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб выніках правядзення трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

5. Штогод аддзел адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта рыхтуе праект рашэння Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта аб прысуджэнні прэмій.

6. Устанаўліваюцца наступныя памеры прэмій:

пераможцам трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды, якія ўзнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені, выплачваюцца прэміі ў памеры 5, 4 і 3 базавых велічынь адпаведна;

пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды, якія ўзнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені, выплачваюцца прэміі ў памеры 10, 8 і 5 базавых велічынь адпаведна;

пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды, якія ўзнагароджаны пахвальным лістом, выплачваюцца прэміі ў памеры 3 базавых велічынь.

7. Выплата прэмій ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэта.

8. Уручэнне прэмій адбываецца ва ўрачыстых абставінах старшынёй Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта або па яго даручэнні намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Прысуджэнне прэмій і звесткі аб лаўрэатах прэмій змяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период Постановление Минтранс РБ №13 от 08.05.2014 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №15 от 21.05.2014 Об установлении перечня автомобильных перевозчиков, обязанных выполнять автомобильные перевозки пассажиров транспортом общего пользования Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера