Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Указ Президент РБ 506 22.12.2021 Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 снежня 2021 г. № 506

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства энергетыкі пастанаўляю:

1.Заснаваць:

эмблему Міністэрства энергетыкі; флаг Міністэрства энергетыкі.

2.Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства энергетыкі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства энергетыкі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3.Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў  ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства энергетыкі.

4.Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь      А.Лукашэнка

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506

ПАЛАЖЭННЕ

аб эмблеме Міністэрства энергетыкі

1.Эмблема Міністэрства энергетыкі (далей – эмблема) з’яўляецца атрыбутам названага Міністэрства, яго адметным знакам.

2.Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства энергетыкі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства энергетыкі і падзяках Міністра энергетыкі.

3.Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4.Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым і чорна-белым, а таксама аб’ёмным варыянтах.

5.Выява эмблемы размяшчаецца ў службовых кабінетах Міністра энергетыкі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам энергетыкі.

6.Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і эмблемы іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506

АПІСАННЕ

эмблемы Міністэрства энергетыкі

Эмблема Міністэрства энергетыкі (далей – эмблема) уяўляе сабой круг.

Цэнтр круга падзелены лопасцямі турбіны на 3 сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай белага колеру. У сектарах змешчаны выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы блакітнага і светла-сіняга колераў. Уверсе круга размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, злева і справа ад якога – нацыянальны арнамент чырвонага колеру. Пад сектарамі – надпіс

«МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» насычана сіняга колеру.

У аснове эмблемы – выявы, якія адлюстроўваюць асноўныя сферы дзейнасці Міністэрства энергетыкі.

Лопасці турбіны сімвалізуюць бесперапыннасць працэсу пераўтварэння энергіі і дынаміку ў галіне. Градзірні атамнай электрастанцыі – новы напрамак для Рэспублікі Беларусь, атамная энергетыка (мірны атам). Палаючае полымя сімвалізуе газавую галіну і цеплаэнергетыку – пераўтварэнне прыроднага і звадкаванага газу, цвёрдых відаў паліва ў розныя віды энергіі, а таксама іх рацыянальнае і бяспечнае выкарыстанне. Апоры ліній электраперадачы сімвалізуюць электраэнергетыку – атрыманне электрычнай энергіі шляхам пераўтварэння розных відаў энергіі (цеплавой, гідра-, альтэрнатыўнай, вадароднай), а таксама яе перадачу.

Усе элементы намаляваны ў 3 каляровых адценнях для ілюзіі адлегласці, а іх колькасць абумоўлена адлюстраваннем маштабнасці і масавасці галіны.

Змешчаны ўверсе круга Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь нароўні з нацыянальным арнаментам   і   назвай Міністэрства на беларускай мове паказвае на прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.

У якасці асноўнага каляровага рашэння скарыстаны ўмерана насычаны сіні колер, які сімвалізуе энергію, надзейнасць і адказнасць.

Белы колер сімвалізуе жыццё, чысціню энергіі і развіццё галіны.

Чырвоны колер сімвалізуе сілу, веліч і прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506

 

ВЫЯВА

эмблемы Міністэрства энергетыкі (каляровая)

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб флагу Міністэрства энергетыкі

1.Флаг Міністэрства энергетыкі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2.Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства энергетыкі, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, службовых кабінетах Міністра энергетыкі, яго намеснікаў, кіраўнікоў арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам энергетыкі.

3.Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь  ад  5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

4.Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама прымеркаваны да памятных дат.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506

АПІСАННЕ

флага Міністэрства энергетыкі

Флаг Міністэрства энергетыкі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага боку палотнішча намалявана эмблема Міністэрства энергетыкі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22.12.2021 № 506

ВЫЯВА

флага Міністэрства энергетыкі (каляровая)

 


Другие НПА

Постановление РБ №224-СР7/VI от 17.12.2021 Об изменении повестки дня шестой сессии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва Постановление СР НС РБ №225-СР7/VI от 17.12.2021 О досрочном прекращении полномочий члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва Исаченко А.М. и освобождении его от должности заместителя Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Постановление РБ №226-СР7/VI от 17.12.2021 Об избрании заместителя Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Постановление СР НС РБ №227-СР7/VI от 17.12.2021 Об изменении состава Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Постановление РБ №228-СР7/VI от 17.12.2021 О даче согласия на назначение Президентом Республики Беларусь Председателем Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Карпенко И.В. Постановление СР НС РБ №229-СР7/VI от 17.12.2021 Об избрании А.А.Гуржия членом Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Постановление СР НС РБ №230-СР7/VI от 17.12.2021 Об избрании О.Л.Дорошенко членом Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Постановление СР НС РБ №231-СР7/VI от 17.12.2021 Об избрании Е.К.Кунцевич членом Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Постановление СР НС РБ №232-СР7/VI от 17.12.2021 Об избрании А.М.Лосякина членом Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Постановление СР НС РБ №233-СР7/VI от 17.12.2021 Об избрании А.Г.Ткачёва членом Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов