Закон РБ 110-З 04.01.2014 Аб ратыфікацыі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ студзеня 2014 г. № 110-ЗАб ратыфікацыі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай Прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 снежня 2013 года Адобраны Саветам Рэспублікі 19 снежня 2013 года
Ратыфікаваць Дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай, падпісаны ў г. Мінску 1 ліпеня 2013 года.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
ДАГАВОР
АБ ДРУЖАЛЮБНЫХ АДНОСІНАХ I СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ПАМІЖ
РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛАОСКАЙ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ
РЭСПУБЛІКАЙ
Рэспубліка Беларусь і Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі,
абапіраючыся на традыцыі дружалюбных адносін шміж народамі дзвюх краін,
пацвярджаючы прыхільнасць мэтам і прынцыпам Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,
перакананыя ў тым, што развіццё раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай адпавядае інтарэсам іх народаў,
жадаючы надаць якасна новы ўзровень двухбаковым адносінам і ўмацаваць іх прававую базу,
дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакі развіваюць свае адносіны як дружалюбныя дзяржавы і кіруюцца прынцыпамі ўзаемнай павагі, незалежнасці, дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, раўнапраўя і неўмяшання ва ўнутраныя справы, непрымянення сілы або пагрозы сілай, мірнага ўрэгулявання спрэчак і добрасумленнага выканання міжнародных абавязацельстваў.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакі развіваюць раўнапраўнае i ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю сувязей і кантактаў паміж парламентамі і іншымі органамі ўлады дзвюх краін. Артыкул 4
Дагаворныя Бакі будуць рэгулярна праводзіць абмен думкамі на розных узроўнях па пытаннях развіцця і паглыблення двухбаковых адносін, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакі будуць спрыяць пашырэнню прамых сувязей і супрацоўніцтва на ўзроўні адміністрацыйных адзінак у межах іх кампетэнцыі.
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю кантактаў паміж іх грамадзянамі і грамадскімі арганізацыямі.
Артыкул 6
Дагаворныя Бакі будуць развіваць супрацоўніцтва ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацый, у тым ліку рэгіянальных, у інтарэсах умацавання міру і бяспекі, вырашэння эканамічных, экалагічных і іншых актуальных міжнародных праблем.
Артыкул 7
Дагаворныя Бакі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і зыходзячы з сваіх міжнародных абавязацельстваў будуць стымуляваць і абараняць узаемныя інвестыцыі, развіваць гандаль і ствараць сумесныя арганізацыі, у тым ліку з удзелам партнёраў з трэціх краін.
Артыкул 8
Кожны з Дагаворных Бакоў узаемна прадастаўляе другому Дагаворнаму Боку рэжым найбольшага спрыяння ў галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і спрыяе адкрыццю і дзейнасці на сваёй тэрыторыі прадстаўніцтваў знешнегандлёвых арганізацый другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 9
Кожны з Дагаворных Бакоў садзейнічае транзіту праз сваю тэрыторыю транспартных сродкаў, пасажыраў і грузаў другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 10
Дагаворныя Бакі развіваюць супрацоўніцтва ў мэтах паляпшэння ўзаемадзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, прыродных катастроф і мінімізацыі іх наступстваў.
Артыкул 11
Дагаворныя Бакі супрацоўнічаюць у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам, незаконнымі актамі, накіраванымі супраць бяспекі грамадзянскай авіяцыі, незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, зброі, кантрабанды, уключаючы незаконныя перамяшчэнні праз граніцу твораў мастацтва і прадметаў, якія ўяўляюць культурную і гістарычную каштоўнасць, а таксама ствараюць умовы для аказання ўзаемнай прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах. Артыкул 12
Па пытаннях, закранутых у гэтым Дагаворы, а таксама па іншых пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс, Дагаворныя Бакі і іх кампетэнтныя органы заключаць адпаведныя пагадненні.
Артыкул 13
Кожны з Дагаворных Бакоў абавязваецца не ўдзельнічаць у якім-небудзь саюзе, накіраваным супраць другога Дагаворнага Боку, і не дапусціць выкарыстання якім- небудзь трэцім бокам сваёй тэрыторыі для ажыццяўлення варожай дзейнасці супраць другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 14
Гэты Дагавор не закранае правоў і абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, якія вынікаюць з іншых міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх яны з’яўляюцца.
Артыкул 15
Спрэчкі адносна тлумачэння і прымянення палажэнняў гэтага Дагавора падлягаюць вырашэнню шляхам кансультацый і перагавораў паміж Дагаворнымі Бакамі.
Артыкул 16
У гэты Дагавор могуць быць унесены змяненні і дапаўненні па згодзе Дагаворных Бакоў.
Артыкул 17
Гэты Дагавор падлягае ратыфікацыі і ўступае ў сілу ў дзень абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Артыкул 18
Гэты Дагавор заключаецца тэрмінам на дзесяць гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцігадовыя тэрміны, калі ні адзін з Дагаворных Бакоў шляхам пісьмовага паведамлення не заявіць аб сваім жаданні дэнансаваць яго, але не пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрміну яго дзеяння.
Гэты дагавор будзе зарэгістраваны ў Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у адпаведнасці з Артыкулам 102 яе Статута.
Здзейснена ў горадзе Мінску 1 ліпеня 2013 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, рускай, лаоскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў у тлумачэнні палажэнняў гэтага Дагавора перавагу мае тэкст на англійскай мове.
За Республіку Беларусь За Лаоскую Народна-
Подпіс Дэмакратычную Рэспубліку
Подпіс
Другие НПА
Закон РБ №112-З от 04.01.2014 О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Лаосской Народно-Демократической Республики о безвизовых поездках по дипломатическим и служебным (официальным) паспортам Постановление СМ РБ №31 от 16.01.2014 Аб змяненні складу калегіі Міністэрства па падатках і зборах Постановление СМ РБ №29 от 16.01.2014 Об открытии Посольства Республики Беларусь в Австралийском Союзе Решение КС РБ №Р-884/2013 от 26.12.2013 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам регулирования земельных отношений" Решение КС РБ №Р-885/2013 от 26.12.2013 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь" Решение КС РБ №Р-886/2013 от 26.12.2013 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь "Об информации, информатизации и защите информации" Решение КС РБ №Р-887/2013 от 26.12.2013 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам правовой охраны сортов растений" Решение КС РБ №Р-891/2013 от 26.12.2013 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь" Решение КС РБ №Р-892/2013 от 27.12.2013 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь" Постановление МНС РБ №32 от 06.11.2013 Об утверждении перечня и форм отчетности о результатах работы инспекций Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь и Инструкции о порядке представления и составления отчетов о результатах работы инспекций Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь и признании утратившим силу постановления Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь от 30 ноября 2012 г. № 37